Паводле дызайнеркі, у гэтым годзе ў якасці асноўнага фону графікі было абрана «ўрачыстае і высакароднае золата, якое сімвалізуе рост дабрабыту, росквіт і бяспеку». Акрамя таго, прысутнічаюць афіцыйныя чырвона-зялёныя колеры. У афармленне дададуць абрысы кветак канюшыны, лёну, пшанічныя каласы.

«Дапоўніць цэласнасць карцінкі сілуэт бусла, што ляціць» — сімвала сталасці, высакароднасці, міру і дабра«, тлумачаць задуму дызайнеры.

Да 17 верасня аформяць усе асноўныя лакацыі Мінска.

— Будынак педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка традыцыйна ўпрыгожыць 40-метровае пано. Абʼёмныя мастацкія канструкцыі будуць устаноўлены ля стэлы «Мінск — горад-герой», габарытная інсталяцыя ў форме 9-метровага контуру краіны зʼявіцца ля «Мінск-Арэны». На Кастрычніцкай плошчы размесціцца 12-метровая імправізаваная тэматычная стэла, на плошчы Незалежнасці размесціцца светлавая канструкцыя «Салют», — удакладніла суразмоўца. — Маштабнай кампазіцыяй аформім пляцоўку ля будынка Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа». Калоны гарадской ратушы таксама набудуць урачыстае аблічча. Галоўныя праспекты будуць вітаць мінчан і гасцей сталіцы святочнымі пілонамі, а гарадскія вуліцы ўпрыгожаць тэматычныя банеры, — сказала Бугаркова.

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0