Луіш Інасіу Лула да Сілва падчас вайсковага парада ў Дзень незалежнасці ў сталіцы краіны. 7 верасня 2023 года. Фота: Eraldo Peres / AP

Луіш Інасіу Лула да Сілва падчас вайсковага парада ў Дзень незалежнасці ў сталіцы краіны. 7 верасня 2023 года. Фота: Eraldo Peres / AP

Прэзідэнт Бразіліі Луіш Інасіу Лула да Сілва заявіў, што расійскага лідара Уладзіміра Пуціна не арыштуюць у Бразіліі, калі ён наведае саміт G20 у Рыа-дэ-Жанейра ў наступным годзе, піша «Украінская праўда».

Пра гэта да Сілва сказаў у каментары журналістам у кулуарах сустрэчы G20 у Дэлі.

«Я лічу, што Пуцін можа лёгка паехаць у Бразілію. Магу вам сказаць, што калі я буду прэзідэнтам Бразіліі і ён прыедзе ў Бразілію, яго ні за што не арыштуюць».

17 сакавіка 2023 года Палата дасудовай вытворчасці II Міжнароднага крымінальнага суда выдала ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Марыі Львовай-Бяловай, якая з'яўляецца ўпаўнаважанай прэзідэнта РФ па правах дзіцяці.

Усе краіны — сябры Міжнароднага крымінальнага суда цяпер юрыдычна абавязаныя затрымаць і перадаць у суд Пуціна. Напрыклад, міністр юстыцыі Нямеччыны Марка Бушман абвясціў, што выканае ордар на арышт Уладзіміра Пуціна, калі ён ступіць на нямецкую зямлю.

6 красавіка Лула да Сілва прапанаваў, каб Украіна саступіла Крым Расіі, каб пакласці канец вайне.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва хоча дамагчыся міру ва Украіне перамовамі

Суд у Бразіліі забараніў Балсанару ўдзельнічаць у выбарах да 2030 года

Экс-прэзідэнту Бразіліі далі восем гадоў турмы

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1