Збіты «Шахед». Ілюстрацыйнае фота. Паветраныя сілы Украіны

Збіты «Шахед». Ілюстрацыйнае фота. Паветраныя сілы Украіны

«Крывы Рог. Выбух. Нічога не здымаем і не выкладваем у інтэрнэт», — звярнуўся да мясцовых жыхароў праз тэлеграм кіраўнік гарадской адміністрацыі Аляксандр Вілкул.

Перад гэтым паветраныя сілы Украіны абвясцілі, што да горада набліжаецца група ўдарных дронаў.

У сярэдзіне ночы расійская армія ўжо наносіла па раёне Крывога Рога ўдар «шахедамі» і крылатымі ракетамі.

Ніякай інфармацыі пра наступствы першага і другога налётаў пакуль няма.

Расія з упартай пастаяннасцю наносіць удары па Крывым Рогу.

Чытайце таксама:

Расіяне ўдарылі па Крывым Рогу. Адзін чалавек загінуў, 25 параненыя

Расія ўдарыла па ваколіцах Міргарада і Крывым Рогу

Наступствы ракетнага ўдару па Крывым Рогу: колькасць пацярпелых перавысіла 80

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2