Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Увечары 6 верасня некалькі чалавек праводзілі сеанс ёгі ў прыморскім курортным пасёлку Чапел-Сэнт-Леанардс, які знаходзіцца ў графстве Лінкальншыр на поўначы Вялікабрытаніі. Аднак гэтыя заняткі нечакана спыніў вялікі нарад паліцэйскіх.

Выявілася, што нейкі мінак патэлефанаваў у мясцовую паліцыю і паведаміў, што ўбачыў «ляжачыя на зямлі трупы». Паліцэйскія зрэагавалі імгненна і выехалі на «месца злачынства», але, на шчасце, знайшлі там толькі групу шакаваных ёгаў.

«Паважаныя наведвальнікі, калі ласка, майце на ўвазе, што вечарам у абсерваторыі праходзяць заняткі ёгай. Мы не з’яўляемся сябрамі вар’яцкіх сектаў і не ўдзельнічаем у шалёных культах», — пракаментавала ўчынак мясцовая кавярня, дзе праходзілі заняткі ёгай, перадае Euronews.

У кавярні таксама падзякавалі паліцыі, якая хутка адрэагавала на выклік, і паведамілі, што ўсе ўдзельнікі кур’ёзнай сітуацыі жывыя і здаровыя.

Чытайце таксама: 

Фізічныя практыкаванні ў маладосці могуць знізіць рызыку раку на 40% — навукоўцы

Панізіць артэрыяльны ціск дапамогуць простыя практыкаванні

«Выявілася, што не «Армані», а «Арані». Мадэль Dolce&Gabbana распавяла, як яе падманулі ў мінскім буціку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?