Аляксандр Лебедзеў. Фота: сацсеткі

Аляксандр Лебедзеў. Фота: сацсеткі

Тыдзень таму Аляксандра Лебедзева затрымалі за падпіску на экстрэмісцкі рэсурс, але ў ізалятары ён правёў толькі ноч. Пасля гэтага выпадку ў аб’яднанні «Патриоты Беларуси» задумаліся аб выключэнні Аляксандра з арганізацыі.

«Яго выпадак разглядаўся як быццам на камсамольскім сходзе. Ён стаў нязручнай асобай не толькі таму, што адсядзеў за падпіску, а таму, што пра Сашу напісалі апазіцыйныя рэсурсы».

Пакуль Аляксандра не выключылі з аб’яднання. Іншыя актывісты заступіліся за яго.

«Саша ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах. Шмат людзей выказаліся ў падтрымку Сашы. Таксама некаторыя абураныя, што «патрыётаў» зараз могуць таксама затрымаць за любую падпіску. Цяпер трэба правяраць усе гэтыя рэсурсы — на што ты падпісаны. А Сашу, дарэчы, затрымалі за падпіску ва «УКантакце».

Таксама стала вядома, што Аляксандра Лебедзева хацелі выключыць і з Камуністычнай партыі. Пра гэта ён паведаміў сваім сябрам з аб’яднання «Патриоты Беларуси».

На сёння з усіх акаўнтаў у розных сацыяльных сетках Аляксандра выдаленыя многія яго ранейшыя допісы. На яго старонцы «УКантакце» знікла інфармацыя аб тым, што ён член Камуністычнай партыі.

Чытайце таксама:

«Адбылася жахлівая памылка». У Гомелі за «экстрэмізм» затрымалі праўладнага актывіста

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?