Павіншаваць абласны цэнтр і яго жыхароў са святам прыйшлі ганаровыя госці. Ва ўрачыстасцях узялі ўдзел дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Лукашэнкі — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель, пасол Расіі Барыс Грызлоў, піша «Гродзенская праўда».

Барыс Грызлоў паднёс гораду Гродна падарунак, які, як зазначае выданне, «мае гістарычную значнасць: архіўныя дакументы, якія пацвярджаюць факт таго, што горад Гродна (які ў той час быў у складзе Рэчы Паспалітай. — «НН») датычны да стварэння палка марской пяхоты, дзень якога штогод у Расіі адзначаюць 27 лістапада.

Фота: «Гродзенская праўда»

Фота: «Гродзенская праўда»

«У гады Паўночнай вайны, гэта пачатак XVIII стагоддзя, імператар Пётр I прыняў рашэнне аб стварэнні палка марской пяхоты. Адпаведнае ўказанне ён даў генерал-адміралу Фёдару Галавіну, які знаходзіўся ў гэты час у Гродне. Менавіта 16 лістапада (па новым стылі 27 лістапада) 1705 года лічыцца днём нараджэння марской пяхоты. Дзякуй, гарадзенцы, за тое, што гэта адбылося ў вашым неверагодным горадзе. З нагоды свята мы дорым Гродна архіўныя дакументы, якія пацвярджаюць гэты факт: ліст генерал-адмірала камандуючаму Балтыйскім флотам адміралу Карнеліусу Круйсу аб даручэнні Пятра I стварыць марскі полк колькасцю 1200 чалавек. Дорым таксама карціну, на якой адлюстраваны Пётр I і Фёдар Галавін на фоне Старога замка і ракі Нёман», — дапоўніў Барыс Грызлоў.

Чытайце таксама:

У Гродне зніклі турыстычныя стэнды пра Элізу Ажэшку

«Паноў бачым, шляхту бачым, а савецкага воіна-вызваліцеля чамусьці няма». Прапагандысты ваююць з муралам у Гродне

У цэнтры Гродна адкрылі новы гіганцкі мурал. На ім гісторыя горада

У Гродне памянялі дату святкавання Дня горада ўжо трэці раз за тры гады

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?