Ілюстрацыйнае фота. Фота: Wikimedia Commons

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Wikimedia Commons

Астраномы распавялі пра новую з'яву, якую змогуць назіраць жыхары Зямлі, піша Tochka.by.

Аказваецца, 12 верасня да Зямлі максімальна падыдзе камета Нішымура, якую адкрылі толькі ў пачатку жніўня.

Касмічны аб'ект наблізіцца да нашай планеты на адлегласць 125 мільёнаў кіламетраў, а ў начным небе яго можна будзе ўбачыць няўзброеным вокам.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што лепш за ўсё глядзець на новую касмічную з'яву на досвітку (за гадзіну да світання) над усходняй часткай гарызонту. Адзначаецца, што камета Нішымура будзе бачная на большай частцы Еўразійскага кантынента.

Як знайшлі?

Камета была адкрытая японскімі даследчыкамі ў ноч на 12 жніўня ў сузор'і Блізняты.

Цэнтр малых планет прысвоіў ёй назву C/2023 P1, а пасля да яе дадалося Нішымура ў гонар навукоўца, які зрабіў гэта адкрыццё.

Адзначаецца, што 12 верасня будзе максімальнае збліжэнне каметы з Зямлёй, а вось ужо 17 верасня Нішымура пройдзе перыгелій — найбліжэйшы да Сонца пункт (33 млн км), а незадоўга да гэтага апынецца ў перыгеі — на мінімальнай адлегласці ад Зямлі.

Чытайце таксама:

Апублікаваны здымак, які змяшчае цэлы новы свет

NASA верне марсіянскі метэарыт назад на паверхню планеты, якую ён пакінуў 600 тысяч гадоў таму

Яркая камета Neowise над беларускімі прасторамі. Прыгожыя фоты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?