Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Як заяўляе пракуратура Мінскай вобласці, 18 сакавіка 2022 года мужчына, знаходзячыся ў Івацэвіцкім раёне, зняў перамяшчэнне беларускай вайсковай тэхнікі і пры дапамозе тэлефона Xiaomi Mi Note 10 Lite адправіў відэа ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал.

«Сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі абвінавачаны аказаў садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, якая загадзя была накіраваная на планаванне, арганізацыю, падрыхтоўку і здзяйсненне замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, а таксама асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь», — заяўляе пракуратура.

На судзе, як сцвярджаецца, мужчына прызнаў віну, суд адправіў яго ў калонію на 2,5 года. Тэлефон канфіскаваны як «сродак здзяйснення злачынства». 

Чытайце таксама:

Яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі, іх колькасць дарасла да 1519

Затрымалі ўладальніка брэсцкага бара «Дэндзі»

У Брэсце сілавікі затрымалі дваіх мужчын за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?