Фота: Alexander Welscher/picture alliance via Getty Images

Фота: Alexander Welscher/picture alliance via Getty Images

З канца жніўня колькасць спробаў незаконнага перасячэння латвійскай мяжы стала перавышаць 100, у той час як раней колькасць іх налічвала некалькі дзясяткаў. У аўторак, 6 верасня, беларуска-латвійскую мяжу спрабавалі парушыць 146 чалавек. 7 верасня зафіксавалі 173 спробы, 8 верасня — 115, 9 верасня — 101, 10 верасня — 256.

У той жа час польскія памежнікі паведамлялі толькі пра некалькі дзясяткаў мігрантаў, хоць працягласць польска-беларускай мяжы ў разы даўжэйшая.

У сувязі з напружанай сітуацыяй на латвійска-беларускай мяжы Літва прыняла рашэнне адправіць на дапамогу Латвіі дваццаць літоўскіх памежнікаў.

Латвійская мяжа цяпер найменш абароненая ў параўнанні з іншымі межамі краін Еўрасаюза, якія суседнічаюць з Беларуссю. Польшча пабудавала памежны плот яшчэ ў мінулым годзе, Літва цяпер актыўна вядзе будоўлю. Латвія таксама пачала будаваць плот на беларускай мяжы, але плануе скончыць работы толькі ў 2024 годзе.

Чытайце таксама:

Закрыцця граніц пакуль не будзе, канфрантацыя спала. Спыталі ў экспертаў, ці можна гаварыць пра пачатак адлігі паміж Мінскам і ЕС

Адыход тэмы ПВК «Вагнер» на другі план не азначае, што пра яе забыліся ў Польшчы — дарадца Дуды

У Мінскім раёне выявілі 40 мігрантаў

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11