Андрэй Чарняўскі. Фота: МНС

Андрэй Чарняўскі. Фота: МНС

Прызначэнне кіраўніцтва арганізацыі прайшло сёння на пасяджэнні яе рэспубліканскай рады, яно ўзгоднена з Аляксандрам Лукашэнкам.

У 2012—2016 гадах Чарняўскі ўзначальваў спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла», у 2020—2023 працаваў намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення дарожна-патрульнай службы і прафілактыкі галоўнага ўпраўлення ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі МУС.

Анвар Ігамбердзіеў, які да сёння выконваў абавязкі старшыні, выведзены ў адпаведнасці са статутам арганізацыі са складу рэспубліканскай рады таварыства, паведамляе прэс-служба МНС.

У адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 20 чэрвеня 2023 года ў Таварыства выратавання на водах быў зацверджаны новы Статут. У арганізацыі створана наглядальная рада пад кіраўніцтвам МНС, таксама МНС атрымала паўнамоцтвы прадстаўляць дзяржаву ў арганізацыі. 

Чытайце таксама:

Прапагандыста Шпакоўскага зрабілі дыпламатам

Лукашэнка зняў яшчэ аднаго намесніка начальніка Генштаба

Былога старшыню Дзяржпагранкамітэта прызначылі на новую пасаду

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?