Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У суботу ноччу +4..+10°С, месцамі па краіне да +13°С, максімальная тэмпература днём складзе ад +19°С па паўночным усходзе да +26°С па паўднёвым захадзе. У Мінску да +23°С.

У нядзелю ўначы тэмпература будзе ад +2°С па паўднёвым усходзе да +13°С па захадзе краіны, максімальная днём — +20..+25°С, па паўднёвым захадзе Беларусі паветра прагрэецца да +28°С. У Мінску +21°С.

Ноччу ў панядзелак 11 верасня тэмпература складзе ад +4°С па паўднёвым усходзе да +14°С па захадзе краіны, максімальная днём — +21..+28°С. У Мінску +23°С.

Па ўсёй краіне ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў.

Чырвоным пазначаны раёны (Горацкі, Дрыбінскі, Рагачоўскі, Жлобінскі, Хойніцкі і Брагінскі), дзе цалкам забаронена наведваць лясы. Жоўтым пазначаны раёны, дзе ўведзены абмежаванні (заходзіць можна, але нельга заязджаць на машыне, разводзіць вогнішчы). Карта Мінлясгаса

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0