Гродзенскі Стары замак у тумане. Фота з інстаграма музеяў Гродна

Гродзенскі Стары замак у тумане. Фота з інстаграма музеяў Гродна

З 2015 і да 2021 года Дзень горада Гродна штогод адзначаўся кожныя трэція выхадныя верасня.

Улетку 2022 года свята афіцыйна перанеслі на першыя выхадныя восені. Такое рашэнне вынеслі гарадскія дэпутаты падчас чарговай сесіі 23 чэрвеня, паведамляў тады сайт Гродзенскага гарвыканкама.

А ў 2023-м святкаванне прызначана ўжо на другія выхадныя верасня, прытым што афіцыйна апублікаваных рашэнняў гродзенскіх дэпутатаў адносна сёлетняй даты знайсці мясцовым журналістам не ўдалося.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у суботу ў Гродне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е і да +23 градусаў цяпла.

Чытайце таксама:

У Гродне п'яны мужчына зладзіў майстар-клас па стральбе проста на дзіцячай пляцоўцы

У Гродне з'явіўся праезд Эміля Чэчкі. Там знаходзіцца генконсульства Польшчы

На гродзенскім гарадскім радыё навіны цяпер чытае нейрасетка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?