Малюнак Юрыя Дубоўскага. Фота:vitebsk.biz

Малюнак Юрыя Дубоўскага. Фота:vitebsk.biz

Цяпер у доме месціцца Музей Марка Шагала. Гадоў 15 таму гучалі прапановы, каб зрабіць цэлы «шагалаўскі квартал», узнавіўшы гістарычную забудову. Але ўвасабленню амбітнай ідэі перашкодзіла адсутнасць сродкаў. Цяпер віцебскую вуліцу так, як яна выглядала ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, можна ўбачыць на малюнку Юрыя Дубоўскага.

Фота: vitebsk.biz

Фота: vitebsk.biz

Паводле мастака, прапанова размаляваць глухую сцяну суседняга будынка паступіла яму падчас адкрыцця сінагогі. Над малюнкам ён працаваў 6 дзён.

Фота: vitebsk.biz

Гэта не першы аб'ект стрыт-арту, які Юрый Дубоўскі (вядомы пад псеўданімам Белы слон) стварыў у Віцебску. Самыя вядомыя з іх — «Бетховен» на будынку віцебскай філармоніі, «Bubble-fish» на сцяне падстанцыі на вуліцы Суворава, таксама мастак распісаў цытатамі з вершаў і лістоў Марка Шагала жылыя дамы на вуліцы, якая носіць імя мастака. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?