Тэкст на помніку выкананы па-беларуску, але ў напісанні імя Міхаіл прысутнічае літара «и», якой у беларускай мове ўвогуле няма, — Михаіл. 

Надпіс на пастаменце з памылкай у імені. Скрыншот з рэпартажу АНТ

Надпіс на пастаменце з памылкай у імені. Скрыншот з рэпартажу АНТ

Для пахавання такога ўзроўню гэта неймаверна ганебная хіба. Падобныя памылкі нярэдка можна сустрэць на надмагіллях звычайных людзей, але іх макеты і не зацвярджаюць на найвышэйшым узроўні, і адкрыццё не адбываецца ў прысутнасці высокіх чыноў і прадстаўнікоў СМІ. 

На адкрыцці помніка выступае намеснік міністра культуры Сяргей Саракач

На адкрыцці помніка выступае намеснік міністра культуры Сяргей Саракач

Міхаіл Фінберг, які памёр у снежні 2021 года на 75-м годзе жыцця, шмат гадоў быў кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі. Узначаліў Фінберг гэты аркестр яшчэ ў 1987 годзе, калі ён быў Дзяржаўным аркестрам сімфанічнай і эстраднай музыкі, і не пакідаў кіраўніцтва да самай смерці.

Менавіта Фінберг быў адным з натхняльнікаў і стваральнікаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, які сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Таму невыпадкова, што менавіта там паставілі яму і памятную шыльду. 

Паспрыяла гэтаму і тое, што Міхаіл Фінберг цягам усяго свайго жыцця быў цалкам лаяльны да ўлад. Пры Лукашэнку ён быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу на працягу двух скліканняў, уваходзіў у раду па культуры пры Савеце Міністраў.

А ў 2020-м годзе дырыжор рэзка выказваўся наконт масавых пратэстаў. Ён лічыў, што на вулічныя акцыі ходзяць бандыты. 

Чытайце таксама:

У Маладзечне адкрылі мемарыяльную шыльду Міхаілу Фінбергу

Сын Міхаіла Фінберга публічна падтрымаў Алу Пугачову

Памёр вядомы дырыжор Міхаіл Фінберг. Яму ішоў 75 год

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?