Акрамя таго, суполка паведамляе:

«Мы атрымалі дакументы БТЧК, якія сведчаць аб іх супрацоўніцтве з карнымі структурамі і паслугачамі Лукашэнкі, а таксама незаконным вывазе дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны».

Скрыны гэтых дакументаў з апісаннямі «Кіберпартызаны» прапануюць глядзець на сваім сайце.

Прадстаўніцтва Чырвонага Крыжа ў Беларусі — цалкам праўладная арганізацыя, якая безагаворачна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ва ўсіх яго дзеяннях як на словах, так і на справе. Членаў гэтай арганізацыі, напрыклад, заўсёды ўключаюць у склад выбарчых камісій, і яны актыўна ўдзельнічаюць у фальсіфікацыі выбараў рознага ўзроўню. Дзейнасць арганізацыі зусім не адпавядае такім заяўленым прынцыпам, як незалежнасць, нейтральнасць, бесстароннасць і добраахвотнасць.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі з Украінай Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа актыўна ўдзельнічала ў вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый на тэрыторыю Беларусі, генеральны сакратар БТЧК Дзмітрый Шаўцоў асабіста наведваў Данбас, маючы на сваім адзенні сімвал расійскай агрэсіі — лацінскую літару Z. Акрамя таго, кіраўніцтва арганізацыі неаднаразова публічна выказвалася ў падтрымку размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі.

У той жа час праблемы парушэння правоў чалавека ў Беларусі кіраўніцтва арганізацыі зусім не цікавяць, не робяць яны і спроб палепшыць становішча палітзняволеных у турмах рэжыму Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Беларускі Чырвоны Крыж могуць выключыць з Міжнароднай федэрацыі — Латушка

«Чырвоны Крыж у Беларусі — гэта ніякі не нейтралітэт». Былыя валанцёры арганізацыі расказалі, як сітуацыя ў ёй выглядае знутры

Генпракуратура Украіны пачала расследаванне датычнасці Беларускага Чырвонага Крыжа да вывазу дзяцей

Ці могуць Беларускі Чырвоны Крыж выключыць з міжнароднай арганізацыі?

«А мы гэта канкрэтна можам зрабіць» — Шаўцоў з Чырвонага Крыжа пра ядзерную зброю

Міжнародны Чырвоны Крыж адхрысціўся ад паездак Шаўцова на Данбас

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа, які засвяціўся з Z-сімволікай, расказаў, што робіць на Данбасе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?