Дзяніс Івашын

Дзяніс Івашын

Аказалася, два ружанцы забралі ў турме №1 Гродна. Першы забралі падчас ператрусу ў камеры — без тлумачэнняў, паведамляе тэлеграм-канал «Право імеют».

Дзяніс паскардзіўся на гэта і запатрабаваў вярнуць яго. 

«Пасля скаргі Дзяніса і патрабавання вярнуць яму рэч дзеля малітваў турэмны псіхолаг няўцямна мармытаў нешта пра тое, што гэтая рэч падобная да той, якой карыстаюцца бывалыя «зэкі», што наяўнасць ружанца ў Дзяніса можа выклікаць… зайздрасць у іншых вязняў, што можа справакаваць канфлікты. Цікава, а для чаго тады існуюць розныя псіхолагі ды ахоўнікі ў такіх установах? Выглядае, што пытанне ёсць рытарычным, а адгаворкі адміністрацыі турмы №1 — смешнымі», — напісала жонка палітзняволенага Вольга Івашына.

Ружанец вярнулі сям’і пасля пераводу Дзяніса ў Магілёў. Але Івашын зноў вярнуўся ў Гродна, каб пачуць рашэнне Вярхоўнага суда па яго апеляцыйнай скарзе. Тады канваіры этапу забралі ў яго другі ружанец. Яго не вярнулі нават блізкім. Лёс яго невядомы.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. У жніўні 2022 года яго асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве». 

Чытайце таксама:

Журналіста Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі

«Як звычайна, аптымістычны і баявы». Палітвязень Івашын патэлефанаваў жонцы

Палітвязня Дзяніса Івашына перавялі на строгі рэжым

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?