Папа Францішак у Манголіі. Фота: Vatican Media via Vatican Pool / Getty Images

Папа Францішак у Манголіі. Фота: Vatican Media via Vatican Pool / Getty Images

Францішак растлумачыў, што заахвочваў тады рускую моладзь берагчы спадчыну сваёй радзімы, «таму што руская спадчына вельмі добрая і вельмі прыгожая». А каб растлумачыць, пра якую спадчыну ідзе гаворка, пантыфік і звярнуўся да ідэі «вялікай Расіі». Але, маўляў, «я не меў на ўвазе імперыялізм, калі гэта сказаў. Я казаў пра культуру».

«Да прыкладу, у галіне літаратуры, у галіне музыкі, аж да Дастаеўскага, які сёння гаворыць нам пра сталы гуманізм. Каб яны ўзялі на сябе гэты гуманізм, які развіўся ў мастацтве і літаратуры. Гэта другі аспект таго, што я казаў пра спадчыну…

Трэці, відаць, не быў удалы. Гаворачы пра вялікую Расію, магчыма, не столькі ў геаграфічным сэнсе, колькі ў культурным, мне ўспомнілася тое, чаму нас вучылі ў школе: Пётр I, Кацярына II. І тут выплыў гэты трэці элемент, мабыць, не зусім правільны. Не ведаю. Хай гісторыкі скажуць. Але гэта прыйшло мне да галавы, таму што я вывучаў так у школе».

У той жа час Францішак перакананы, што «руская культура мае прыгажосць, мае вялікую глыбіню, і не варта яе сціраць з-за палітычных праблем».

Нагадаем, што, выступаючы перад удзельнікамі Х Усерасійскага дня каталіцкай моладзі ў Санкт-Пецярбургу 25 жніўня, Папа Францішак сказаў сярод іншага наступнае: 

«Ніколі не забывайце пра спадчыну. Вы — нашчадкі вялікай Расіі: вялікай Расіі святых, кіраўнікоў, вялікай Расіі Пятра І, Кацярыны II, той імперыі — вялікай, адукаванай, вялікай культуры і вялікай чалавечнасці. Ніколі не адмаўляйцеся ад гэтай спадчыны. Вы — нашчадкі вялікай Матухны Расіі, крочце наперад з гэтым. І дзякуй вам, дзякуй за ваш спосаб быць, за ваш спосаб быць рускімі».

Гэтыя словы выклікалі вялікі розгалас і скандал, на іх сярод іншага афіцыйна адрэагавала МЗС Украіны.

Чытайце таксама:

Ватыкан удакладніў словы Папы наконт «вялікай Расіі»

Крыўдна, што з вуснаў Папы гучаць вялікадзяржаўныя ідэі Расіі — МЗС Украіны

Папа Францішак заклікаў Расію аднавіць удзел у збожжавай угодзе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?