Томас Бах. Фота: Tullio M. Puglia / Getty Images

Томас Бах. Фота: Tullio M. Puglia / Getty Images

Томас Бах заявіў, што рашэнне аб допуску ці нядопуску спартсменаў на Алімпіяду наўрад ці будзе прынята ў найбліжэйшы час.

«Не думаю, што канчатковае рашэнне будзе прынята ў найбліжэйшыя некалькі дзён. Думаю, у вас ёсць дакладнае ўяўленне аб нашых рэкамендацыях: ніякіх камандаў, гімнаў, кветак, ніякай нацыянальнай ідэнтыфікацыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі.

З іншага боку, дазволена спартсменам, якія не падтрымліваюць вайну і якія не звязаны з вайсковымі або іншымі службамі ў Расіі ці Беларусі, спаборнічаць у якасці індывідуальных і нейтральных атлетаў, а не як прадстаўнікоў сваіх краін», — заявіў Бах.

«З аднаго боку, у нас расійскі ўрад, які хоча, каб мы ігнаравалі ўвесь свет. З іншага боку, у нас украінскі ўрад, які кажа, што трэба цалкам ізаляваць усіх з расійскім пашпартам, а гэта немагчыма з улікам нашых каштоўнасцяў. Гэта немагчыма з улікам правоў чалавека. Гэта немагчыма з улікам Алімпійскай хартыі.

І таму мы прыйшлі да гэтай формулы: абараняць правы чалавека як індывідуальнага спартоўца, але караць расійскую дзяржаву, улады за парушэнне Алімпійскай хартыі», — патлумачыў свой пункт гледжання Бах. 

Чытайце таксама:

МАК не дазволіў беларусам і расіянам удзельнічаць у Азіяцкіх гульнях. Яны хацелі здабыць там алімпійскія ліцэнзіі

Міжнародная федэрацыя бадмінтона дапусціла беларусаў да спаборніцтваў у нейтральным статусе

Кіраўнік World Athletics: Наўрад ці беларускія і расійскія лёгкаатлеты трапяць на Алімпіяду ў Парыжы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?