Рашэнне аб скасаванні дамовы Ваўкавыскі раённы суд прыняў на пазоў Ваўкавыскага аддзела культуры.

Сам Падкарытаў лічыць такое рашэнне незаконным, бо

  • справа непадсудная раённаму суду, і, адпаведна, дамова павінна была разглядацца Эканамічным судом Гродзенскай вобласці;

  • тэрмін даўніны па пазове мінуў шмат гадоў таму;

  • аб’ект увялі ў гаспадарчы абарот у 2014 годзе шляхам стварэння турыстычнага прадпрыемства, перадачы яму аб’ектаў нерухомай маёмасці і вядзення прадпрыемствам гаспадарчай дзейнасці — арганізацыі экскурсійнага абслугоўвання турыстаў у маёнтку цягам 2014-2023 гадоў;

  • суду прадставілі ўсе доказы ўводу аб’ектаў у гаспадарчы абарот і вядзення прадпрыемствам гаспадарчай дзейнасці з выкарыстаннем набытых па дамове аб’ектаў;

  • патрабаваных законам акалічнасцяў, дастатковых для скасавання дамовы, няма.

Маёнтак Падароск

Маёнтак Падароск

Рашэнне Ваўкавыскага раённага суда пакуль не ўступіла ў законную сілу, і Падкарытаў плануе абскардзіць яго ў вышэйшых судовых установах.

Ініцыятыва «Маёнтак Падароск» аднаўляла сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску. Расійскі бізнэсмен беларускага паходжання Павел Падкарытаў выкупіў гэту сядзібу ў 2013 годзе.

Летась у кастрычніку ўлады пачалі пераслед кіраўніка і фінансавага дырэктара «Маёнтка Падароск» Юрыя Меляшкевіча і Змітра Карабача. Ім выставілі абвінавачанне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў. Юрый Меляшкевіч правёў пад вартай паўгода і ў красавіку 2023 года быў вызвалены пад паручальніцтва.

Чытайце таксама:

Які лёс чакае «Маёнтак Падароск», дырэктар якога знаходзіцца ў СІЗА

«Работнікі бяруць удзел у тэлеграм-чатах». Стала вядома, з якімі фармулёўкамі закрылі фонд «Вяртанне»

«Уклаў каля мільёна даляраў». Як ідзе рэканструкцыя сядзібы ў Падароску

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?