Іна — вядомая ў горадзе прадпрымальніца, якая займаецца развіццём цырульняў. Па інфармацыі ад яе былых калег, сілавікі апазналі жанчыну на відэа з пратэстаў 2020 года, дзе яна ішла ў калоне з бел-чырвона-белым сцягам, піша Mayday.

Па месцы яе пражывання быў праведзены ператрус, сцяг канфіскаваны.

Вядома, што ў кватэры яна жыла з другім мужам, ураджэнцам Украіны, які меў дазвол на жыхарства ў Беларусі. Іх абаіх павезлі на допыт, пасля чаго Іна вярнулася дадому, а яе мужа не адпусцілі.

У выніку жанчына на мінулым тыдні атрымала штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў). Абедзве яе цырульні не працуюць.

Чытайце таксама:

У Віцебску затрымалі мужчыну, які нібыта пісаў «дрэнныя каментары» 

На фестывалі Lidbeer у Лідзе затрымалі двух мужчын — яны выкрыкнулі «Жыве Беларусь»

За «экстрэмізм» і «пікет» аштрафавалі Паўла Якубовіча

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7