У мінулым сезоне Холан ва ўсіх турнірах забіў 56 галоў у Англіі, у тым ліку 36 мячоў у чэмпіянаце. Эрліна прызналі найлепшым гульцом сезона УЕФА 2022-2023. У гэтым сезоне ў нарвежца ўжо ёсць шэсць мячоў у шасці гульнях, у тым ліку хет-трык у мінулую суботу «Фулхэму». Фота: BSR Agency / Getty Images

«Думаю, што сон — самая важная рэч у свеце. Для добрага сну вельмі важныя такія простыя рэчы, як акуляры з сінімі лінзамі, адключэнне ўсіх крыніц святла ў спальні», — цытуе Холана Sports.ru.

«І паспрабуйце заляпіць рот скотчам. Я так сплю. Перабіраць з усялякімі рэчамі нядобра, але калі рабіць маленькія крокі кожны дзень цягам доўгага часу, то гэта сапраўды прынясе свой плён».

Прычына яго дзіўнай практыкі заключаецца ў тым, каб максімальна павялічыць дыханне праз нос, а ўздзеянне крыніц сіняга святла можа паўплываць на сон.

Холан далёка не першы чалавек, хто кажа пра заклейванне рота скотчам як пра спосаб палепшыць якасць сну. Да прыкладу, 35-гадовая топ-мадэль Эшлі Грэм, маці траіх дзяцей і самая сэксуальная жанчына свету па версіі часопіса Maxim, таксама прызнавалася, што паспрабавала гэты спосаб і ёй спадабалася: «пачала заклейваць рот перад сном і ніколі не спала лепш, чым цяпер».

Лічыцца, што дыханне падчас сну праз нос натуральнейшае, чым праз рот. Заклейванне скотчам вуснаў нібыта можа таксама дапамагчы тым, хто храпе. Аднак дактары раяць вырашаць такія праблемы інвазіўным метадам і з дапамогай спецыялістаў.

Чытайце таксама:

Эрлін Холан — гулец года УЕФА ў сезоне 2022/23

Апошні беларускі клуб вылецеў з еўракубкаў

Кіпрскі «Арыс» беларуса Аляксея Шпілеўскага згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы

Клас
6
Панылы сорам
6
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1