«Аляксей Рэзнікаў прайшоў гэтыя больш чым 550 дзён поўнамаштабнай вайны. Лічу, што Міністэрства мае патрэбу ў новых падыходах і іншых фарматах узаемадзеяння як з ваеннымі, так і з грамадствам у цэлым. Вярхоўная Рада Украіны добра ведае гэтага чалавека, і пан Умераў не патрабуе дадатковых прадстаўленняў. Чакаю ад парламента падтрымкі гэтай кандыдатуры» — растлумачыў сваё рашэнне ўкраінскі лідар. 

Рустэм Умераў нарадзіўся ў 1982 годзе ў горадзе Булунгур Самаркандскай вобласці, куды сям'я Умеравых у 1944 годзе была дэпартаваная з Крыма. У канцы 1980-х гадоў у рамках рэпатрыяцыі крымскіх татараў сям'я вярнулася ў Крым. Умераў вядомы прадпрымальнік, мецэнат і палітык. Быў выбраны ў 2019 годзе ў народны дэпутаты ад партыі «Голас». З 2022 года — старшыня Фонду дзяржаўнай маёмасці Украіны. Вайсковага досведу не мае.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Украіны расказаў, як Хрэнін у першы дзень вайны прапаноўваў яму капітуляцыю

Украінцы з боем увайшлі ў Рабоціна, адтуль эвакуіруюць мірных жыхароў

Чаму ўкраінскае контрнаступленне ідзе павольней, чым чакалася

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?