Вынас сцяга кадэцкага вучылішча. Фота: «Мінская праўда»

Вынас сцяга кадэцкага вучылішча. Фота: «Мінская праўда»

«Барысаўскае кадэцкае вучылішча Мінскай вобласці» створана на базе Старабарысаўскай санаторнай школы-інтэрната. Гэта ўжо другая ўстанова такога тыпу ў вобласці пасля Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, якое знаходзіцца ў Слуцку.

Новае вучылішча размясцілася ў аграгарадку Старабарысаў Барысаўскага раёна па вуліцы Астроўскага, 1. Акрамя школьных прадметаў, у вучэбнай праграме — асновы дапрызыўнай і страявой падрыхтоўкі, практычныя заняткі ў воінскіх часцях.

Урачыстае адкрыццё адбылося пачалося з вынасу афіцыйнага сцяга Беларусі на пляцоўку каля цэнтральнага ўваходу ў будынак вучылішча і выканання гімна. Пра цырымонію распавядае выданне «Мінская праўда».

Кіраўнік вобласці Аляксандр Турчын, міністр абароны Віктар Хрэнін і дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч на цырымоніі адкрыцця вучылішча. Фота: Мінская праўда

Кіраўнік вобласці Аляксандр Турчын, міністр абароны Віктар Хрэнін і дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч на цырымоніі адкрыцця вучылішча. Фота: Мінская праўда

Паводле слоў Аляксандра Турчына, ідэя адкрыць вучылішча менавіта ў Барысаве з'явілася ўжо даўно.

«Барысаў проста вельмі цесна звязаны з Узброенымі Сіламі нашай краіны. Таму дзе як не ў Барысаве мусіць быць кадэцкае вучылішча.

Некалькі месяцаў таму, пры наведванні гэтага аб'екта, было прынята рашэнне тут адкрыць вучылішча. І літаральна на працягу двух месяцаў былі завершаны будаўнічыя работы» — распавёў падрабязнасці Аляксандр Турчын.

Ва ўстанове адукацыі сёння шэсць рэканструяваных карпусоў: лячэбна-аднаўленчы блок, два блокі спальных памяшканняў на 200 месцаў, вучэбна-адміністрацыйны корпус, харчаблок на 120 месцаў. Маецца спартыўная база: басейн, стадыён, валейбольныя і баскетбольныя пляцоўкі, зала лячэбнай фізкультуры, спартыўная зала. Зала лячэбнай фізкультуры абсталяваны спартыўнымі трэнажорамі.

Усяго ў вучылішчы сёлета залічана 140 кадэтаў, 108 хлопчыкаў і 32 дзяўчынкі. У 2024 годзе колькасць месцаў для навучання плануюць павялічыць.

Шэфамі Барысаўскага кадэцкага вучылішча стануць воінскія часці і падраздзяленні 72 Аб'яднанага навучальнага цэнтра.

Чытайце таксама:

«Вайсковая адукацыя набірае папулярнасць». У Мінску могуць адкрыць яшчэ адно кадэцкае вучылішча

Вальфовіч заявіў, што Расія змагаецца не з украінскім народам, а з нацызмам, які ўздымае галаву

«Нельга справіцца з нацызмам без барацьбы з лібералізмам». Сілы, якія выдаюць сябе за «антыфашыстаў», правялі кангрэс у Мінску

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?