Фота: fiba.com

Фота: fiba.com

Каб прабіцца ў топ-8 латвійцам трэба было сёння перамагчы Бразілію. Палова матча ішла роўная барацьба (45:42), а ў трэцяй чвэрці Латвія стрэліла і выйграла з лікам +15, у апошняй чвэрці нашых суседзяў было не спыніць: у выніку 104:84.

Наогул Латвія моцна дадае ў канцы сустрэчы.

На шляху да чвэрцьфінала Латвія паспела перамагчы моцную зборную Францыі, выйграўшы літаральна на апошніх секундах сустрэчы, а таксама на апошніх хвілінах чэмпіёна свету зборную Іспаніі.

Усяго ўдзел у чэмпіянаце свету бяруць 32 каманды.

Найлепшымі сёння ў Латвіі былі Андрэйс Гражуліс (24 ачкі), Артурс Жагарс (17), Давіс Бертанс (14), Артурс Куруцс (12). Галоўная зорка да чэмпіянату Крыстапс Порзіньгіс удзелу ў турніры не бярэ з-за траўмы.

Трэніруе зборную італьянец Лука Банкі.

У чвэрцьфінале Латвія згуляе з Нямеччынай.

Зборная Літвы таксама зрабіла сенсацыю, выйграўшы ў каманды ЗША — 110:104, прычым пасля першай чвэрці літоўцы вялі 32:17.

У чвэрцьфінале Літва згуляе з Сербіяй.

Зборныя Беларусі і Расіі адхіленыя ад спаборніцтваў з-за вайны ва Украіне.

Нагадаем, што хакейная зборная Латвіі ў маі сенсацыйна заваявала бронзу, што прывяло да гулянняў у краіне, а панядзелак 29 мая, дзень вяртання хакеістаў на радзіму, быў абвешчаны выходным днём.

Перад чэмпіянатам свету па баскетболе латвійскія медыі жартавалі, ці падораць баскетбалісты дадатковы выходны дзень краіне. Напэўна, жарт спраўдзіцца.

Чытайце таксама:

Цуд у Джакарце: зборная Латвіі вырвала на апошніх хвілінах перамогу ў Іспаніі

Зборная Літвы выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету па баскетболе

Баскетбольную зборную Беларусі не дапусцілі да лёсавання Еўра-2025

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?