Рыгор Азаронак. Скрын відэа

Рыгор Азаронак. Скрын відэа

«Адносіны Беларусі і Польшчы напружаны як ніколі. Лукашэнка робіць крокі для дээскалацыі. Мы не жадаем ніякай вайны, як і польскі народ», — праанансавалі сюжэт з Азаронкам на СТБ. 

Азаронак у традыцыйнай манеры паказаў «дружалюбныя» памкненні рэжыму Лукашэнкі.

«Не будзе цуду на Вісле. А проста Вісла выйдзе з берагоў. Вы ж немцаў не любіце — дык не клічце «Вагнера» на сваю галаву. Шапэн з Агінскім не дапамогуць. Лепш прыязджайце. Па-добраму, па-суседску, па-славянску. Бо польскі народ, ён нармальны. Той, які яшчэ чытаў Сянкевіча. Той, які памятае варшаўскае гета і варшаўскае паўстанне», — знайшоў аргументы Азаронак.

Напрыканцы свайго «добразычлівага» запрашэння прапагандыст патрос і ядзернай дубінай.

«Ну, дык што, суседзі? Стары меч у ножны? Ці ж счэпімся? Яно вам трэба потым — прамянёвую хваробу стагоддзямі лячыць?

Лепш сесці за агульны славянскі стол, махануць міравую ды праспяваць, як у старыя добрыя, калі здымалі яшчэ добрае кіно», — сказаў ён.

31 жнўня Лукашэнка заявіў, што гатовы да аднаўлення адносін з суседзямі. «З гэтай нагоды мы запрасілі прадстаўнікоў Польшчы ў якасці назіральнікаў на вучэнні АДКБ «Баявое братэрства — 2023», — сказаў ён.

Паводле Мінабароны, польскі бок на запрашэнне не адказаў. 

Раней Лукашэнка заявіў, што 2 ліпеня ён даручыў ураду і Міністэрству замежных спраў прапанаваць заходнім суседзям «план добрасуседства і міру». 

Чытайце таксама:

Кіраўнік «Белай Русі» пракаментаваў канфлікт паміж Азаронкам і Вараніцай

Прапагандысты прыдумалі, як падняць сяло — забараніць гурт «Дразды» і ніякіх клубаў, бо працаваць трэба

«Грэмліны з Крамля». Азаронак зняўся ў расійскім кліпе на песню пра «Вагнер»

Клас
4
Панылы сорам
27
Ха-ха
37
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17