Паводле гэтага паведамлення, Шпакоўскі прызначаны дарадцам-пасланнікам пасольства Беларусі ў Расіі.

Аляксандр Шпакоўскі — адзін з найбольш вядомых беларускіх прапагандыстаў, які ў коле тых «гаворачых галоў», якія абслугоўваюць рэжым Лукашэнкі, ёе спрабуе іграць ролю палітолага-інтэлектуала. Ён ужо больш за дзясятак гадоў разам з такімі прапагандыстамі, як Вадзім Гігін, Аляксей Дзерман, Пётра Пятроўскі і іншыя, рэгулярна каментуе бягучыя падзеі, яго пастаянна запрашаюць удзельнічаць у якасці эксперта ў прапагандысцкія праграмы ў Беларусі і Расіі.

Як і некаторыя іншыя праўладныя прапагандысты, Шпакоўскі пачынаў сваю кар'еру ў шэрагах апазіцыйнага рэжыму Лукашэнкі руху, ён вядомы як адзін з ахоўнікаў кандыдата ў прзідэнты Аляксандра Мілінкевіча на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Дакладна невядома, ці меў Шпакоўскі сувязі з уладамі ўжо тады, але праз некалькі гадоў ён цалкам у структуры гэтай улады ўпісаўся, заняўшы нішу нібыта фармальна незалежнага, але на справе паслухмянага носьбіта праўладных мэсэджаў.

Праўда, вялікай кар'еры Шпакоўскі не зрабіў, ніякіх сур'ёзных пасад усе гэтыя гады яму не прапаноўвалі, калі не лічыць кіраўніцтва створаным спецыяльна пад яго інфармацыйна-аналітычным цэнтрам «Актуальная канцэпцыя», а таксама выкананне функцыі ўпаўнаважанага па правах журналістаў пры праўладным Беларускім саюзе журналістаў.

У той жа час бывалі ў Шпакоўскага і нечаканыя заявы. Так, калі пасля святкавання сёлетняга Дня Перамогі Лукашэнка, які падчас урачыстасцяў у Маскве і Мінску выглядаў вельмі кепска, а пасля на пэўны час увогуле знік і пра ягоны стан здароўя сталі пашырацца ўсялякія для каго радасныя, а для каго трывожныя чуткі, Шпакоўскі 14 мая нечакана напісаў пост, у якім заявіў: 

«Зразумела, што ў найбліжэйшыя гады завяршыцца эпоха Лукашэнкі, які стаў стваральнікам беларускай дзяржавы, адпаведна, патрыётам будзе неабходна забяспечыць пераемнасць ўлады і курсу, не разваліцца на складнікі, перасварыўшыся між сабой.

Пакуль жа ў гэтым лагеры, калі ацэньваць менавіта «грамадзянскую супольнасць», а не дзяржаўны апарат, разброд і хістанне, спрэчкі пра колер стужачак, пошукі схаваных «нацыяналістаў» і нават стварэнне тэлеграм-каналаў з узаемнымі абвінавачаннямі».

Не выключана, што падобныя допісы на казытлівыя тэмы не былі ўзгодненыя з куратарамі і прымусілі іх задумацца, ці адпавядае асоба Шпакоўскага тым задачам, якія цяпер стаяць перад лукашэнкаўскай прапагандай. Магчыма, таму яго і перавялі на новы ўчастак працы. Пасада, на якую яго прызначылі, не выглядае такой, пра якую амбіцыйны чалавек усё жыццё марыў і больш за дзясятак гадоў дзеля гэтага працаваў.

Зрэшты, нельга выключаць таксама, што мэтай прызначэння можа быць і наданне вагі нярэдкім выступам Шпакоўскага на расійскім тэлебачанні. З гэтага моманту яны, відаць, увогуле маюць шанцы стаць сістэматычнымі. І гэта, магчыма, паказчык значэння, якое рэжым цяпер надае працы з расійскай аўдыторыяй.

Чытайце таксама:

«Уся гэта вайна нам нах** не патрэбна». Cмерць Прыгожына адбілася на настроях беларускіх і расійскіх прапагандыстаў

Прапагандыст Шпакоўскі напісаў праграмны пост: У найбліжэйшыя гады завяршыцца эпоха Лукашэнкі

«Змагарыдзэ — усё!» Лукашэнкаўскія прапагандысты ў грузінскіх падзеях выбралі свой бок

«Усё значна горш». Расійскія Z-каналы ў ярасці ад відэа з дронам у Мачулішчах

Прапагандыст Шпакоўскі: Брэст — заходнія межы рускай цывілізацыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?