Кірыла Троска. Фота: ягоная старонка ў інстаграме

Кірыла Троска. Фота: ягоная старонка ў інстаграме

Кірылу Троску 37 гадоў, і ён мае вялікі паслужны спіс. Пасля школы паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на рэжысуру. Троху падпрацоўваў афіцыянтам. Скончыўшы акадэмію, Кірыла паехаў вучыцца на прадзюсара ў Маскву ва Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі.

Падчас вучобы ў Мінску Троска зняўся ў пары серыялаў. Пасля на нейкі час асноўным кірункам ягонай дзейнасці стала правядзенне мерапрыемстваў — ён быў вядучым.

Таксама вядома, што ў розныя часы Кірыла Троска троху папрацаваў на тэлеканалах «Россія 24», «Москва 24» і «Культура», рабіў для іх навіны і тэлепраграмы, а таксама прадзюсаваў цыкл фільмаў для каналаў «Наука 2.0» і «Рен ТВ». А на 2018-ы ён працаваў у кампаніі «Расійскі падручнік», якая стварае поўны курс лічбавага навучання для школьнікаў у Расіі.

У 2021-м мужчына зарэгістраваў кампанію ААТ «Троска груп», якая стала юрыдычнай асобай ягонага агенцтва інтэлектуальнага прадакшну TROSKO. Cярод кірункаў дзейнасці агенцтва — стварэнне адукацыйных відэа, правядзенне вэбінараў і трэнінгаў, арганізацыя мерапрыемстваў, а таксама правядзенне тэндараў. Сярод кліентаў кампаніі пазначаныя Сбербанк, Samsung, Дэпартамент культуры Масквы і выдавецтва «Эксмо».

Таксама Троска стварае сайты. Ён прапаноўвае поўны цыкл вытворчасці.

У спісе «дасягненні» на сайце з рэзюмэ пазначана, што ён мае падзякі ад Апарата ўпаўнаважанага пры прэзідэнце РФ па абароне правоў прадпрымальнікаў, кампаніі «МАЗ Рус» (афіцыйны дыстрыб'ютар МАЗаў у Расію) і «за правядзенне Дня чыгуначніка». Усе падзякі — за правядзенне мерапрыемстваў.

Кірылу Троску вінавацяць у тым, што ён выходзіў на пратэсты і напісаў некалькі каментароў у тэлеграм-чатах. У допісе ГУБАЗіК кажа, што яны «пакараюць усіх ананімаў», але ніякім ананімам Кірыла не быў — ягоны акаўнт падпісаны ўласным імем. 

Мяркуючы па фармулёўках у тэлеграм-канале ГУБАЗіКа, Кірылу можа пагражаць крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Як выдаліць акаўнт у Telegram і стварыць яго нанова на віртуальны нумар — пакрокавы гайд

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?