«Кропкі часу» — гэта лімітаваная калекцыя, натхнёная шматграннасцю і багаццем беларускай культуры і мовы. За мінімалістычным дызайнам схаваны глыбокі сэнс разнастайнасці знаёмых кожнаму беларусу дыялектаў», — сказана ў прэс-рэлізе завода.

На гадзінніку і будзільніках — надпісы на беларускай мове («шансуе», «гаварыць» і «тутэйшы»), а таксама межы Беларусі. Што тычыцца колеру, то ёсць тры варыянты: «блакітнае возера», «першы прамень» і «вясновы луг».

«Гэтая калекцыя нібы люстэрка, зазірнуўшы ў якое, вы можаце вярнуцца ў цёплыя ўспаміны свайго дзяцінства», — расказалі на заводзе.

Купіць гадзіннікі і будзільнікі з новай калекцыі можна як на сайце luch.by, так і ў фірмовых крамах «Прамень».

Акрамя таго, будзільнікі паабяцалі прадаваць і на запраўках А-100.

Там жа прапанавалі купіць і гарачыя напоі ў кубачках з дызайнам «Кропкі часу» і QR-кодам, адсканаваўшы які, можна будзе прайсці тэст на веданне беларускай мовы і «атрымаць падарункі ад АЗС А-100 і Мінскага гадзіннікавага завода «Прамень».

Чытайце таксама:

Завод «Прамень» выпусціў гадзіннік з выявамі мінскіх панэлек і Траецкага прадмесця

Бранзалеты смарт-гадзіннікаў заражаныя велізарнай колькасцю шкодных бактэрый — даследаванне 

Паралімпіец з ампутаванымі рукамі, якому падарылі наручны гадзіннік, знайшоў спосаб, як насіць падарунак

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?