Паказ фільма запланаваны ў нядзельнай школе манастыра, а сустрэча з рэжысёрам — не толькі ў Мінску, але яшчэ і ў Пінску, заўважыла «Хрысціянская візія».

Мерапрыемствы ў Пінску пройдуць у рамках праваслаўнага фестывалю «Радасць». Канцэрт, які ўпісаны ў праграму, мае ўжо вядомую назву «Сваіх не кідаем», якая змяшчае адсылку да падтрымкі расійскай агрэсіі.

Тызер фільма

Выступіць на гэтых сустрэчах і мінскі пісьменнік Мікалай Гаўрылаў, які апошнім часам стаў называць сябе ваенным карэспандэнтам (хоць да гэтага часу было вядома толькі пра яго паездкі ў Данецкую вобласць у якасці валанцёра).

Менавіта ў такім выглядзе — «Дзённікі ваенкара» — матэрыялы яго тэлеграм-канала былі сабраныя і апублікаваныя на расійскіх рэсурсах.

Чытайце таксама:

У Мінску на прэм’еру фільма з фэйкамі пра Бучу прыйшла толькі Бондарава з сяброўкамі

Протаіерэй Лемяшонак раздаў парады, як выратаваць мужа-апазіцыянера: Ні ў якую Польшчу ехаць не трэба

У Свята-Елісавецінскім манастыры правялі Z-канцэрт. На сцэне былі партрэты «Матаролы», Захарчанкі, Пушыліна

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
22