Юлія Нарывончык (Барысёнак). Фота: «УКантакце»

Юлія Нарывончык (Барысёнак). Фота: «УКантакце»

У 2020-м Юліі Барысёнак быў 31 год. Згодна са звесткамі з баз «Кіберпартызанаў», жанчына працавала ў галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і пары прыватных фірмаў. На чэрвень 2020-га ў базе ФСАН яна, аднак, была запісаная як часова беспрацоўная. У сакавіку 2020-га з'явілася старонка, прывязаная да нумара, якім яна пастаянна карыстаецца з 2020-га, — «Юлія Майстар». Там прапануюцца паслугі манікюру.

Старонка «Юлія Майстар» у сацыяльнай сетцы «УКантакце»

Старонка «Юлія Майстар» у сацыяльнай сетцы «УКантакце»

Родам Барысёнак з Мінска, вучылася ў школе ў раёне Ангарскай. Гэты ў мінулым рабочы раён у 1990 годзе абраў у Вярхоўны Савет тады яшчэ БССР Зянона Пазняка. У 2020 годзе тут масава галасавалі за Святлану Ціханоўскую.

Ëсць копіі пратаколаў участковых камісій, якія сведчаць пра гэта.

Так, на ўчастку нумар 8 на вуліцы Герасіменкі, 10, у сярэдняй школе № 162, дзе вучылася Юлія, Ціханоўская афіцыйна атрымала 615 галасоў, Лукашэнка — 276. А на ўчастку нумар 22 на вуліцы Ангарскай, 4/2, у інтэрнаце Мінскага падшыпнікавага завода, Ціханоўскай запісалі 561 голас, Лукашэнку — 463. Калі адняць лічбы нерэальна масавага датэрміновага галасавання, дзе бюлетэні лёгка падмяніць уначы, то разрыў быў нават пяць да аднаго.

Чытайце таксама: Як галасавалі за Ціханоўскую. Несфальсіфікаваныя пратаколы прэзідэнцкіх выбараў

Фальсіфікацыя выбараў выклікала бурныя пратэсты, Мінск за лічаныя тыдні пакрыўся палітычнымі графіці, а сімвалам пратэстаў стала нацыянальная сімволіка. Тады і ўзнікла група «Антывандал», якую адразу пачалі піярыць дзяржаўныя медыя. Вандалізмам яны называлі палітычныя знакі ў публічнай прасторы, прычым выключна антылукашэнкаўскія.

Удзельнікі групы пад аховай сілавікоў зразалі бел-чырвона-белыя стужкі, здымалі нацыянальныя сцягі, перамалёўвалі графіці. «Антывандалы» ператваралі бел-чырвона-белыя надпісы і сімвалы ў чырвона-зялёныя.

Пісалі яны і звычайныя даносы. Так, у кастрычніку 2020-га Юлія патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што ў Мінску на праспекце Пушкіна два чалавекі ствараюць мурал з Калеснікавай.

Выпраўленыя «антывандаламі» графіці з беларускай сімволікай. Фота: праўладныя каналы, «Хартыя-97»

Выпраўленыя «антывандаламі» графіці з беларускай сімволікай. Фота: праўладныя каналы, «Хартыя-97»

Запіс таго, як «антывандалы» каардынавалі свае дзеянні з кіраўніком мінскага АМАПа Дзмітрыем Балабам, у свой час трапіў у інтэрнэт. У адной з такіх груп была заўважаная Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Лукашэнкі.

Менавіта такая група, імаверна, з удзелам хакейнага трэнера Дзмітрыя Баскава і кікбаксёра з МУС Дзмітрыя Шакуты, дзейнічала на «Плошчы Перамен», калі там быў збіты да смерці Раман Бандарэнка.

Пасля пачатку масавых рэпрэсій, калі за любы палітычны пратэст людзей пачалі арыштоўваць і даваць ад велізарных штрафаў да рэальных тэрмінаў калоніі, вулічная пратэсная актыўнасць спала. Спынілася і дзейнасць «антывандалаў».

А што было з Юліяй пасля?

Мяркуючы па допісах са старонкі, звязанай з яе нумарам, жанчына нейкі час займалася прыбіраннем кватэр і офісаў.

Сярод фота — вычышчаныя ванныя пакоі і туалеты, кухні і прасторы пасля будоўлі. Датуюцца гэтыя фота канцом 2020-га і вясной 2021-га.

Скрыншоты са старонкі «Юлія прыборка Мінск» у «Аднакласніках», прывязанай да нумара Юліі Нарывончык (Барысёнак)

Скрыншоты са старонкі «Юлія прыборка Мінск» у «Аднакласніках», прывязанай да нумара Юліі Нарывончык (Барысёнак)

У студзені 2021-га яна атрымала падзяку ад міліцыі і адміністрацыі Ленінскага раёна разам з іншымі «антывандаламі». Падчас узнагароджання яна яшчэ раз паўтарыла, што «пачынала сама, а пасля сталі дадавацца людзі». Таксама яна расказала, што яны проста «рабілі горад такім, якім ён павінен быць».

Юлія Нарывончык. Адзін з яе старых аватараў у тэлеграме

У публічным полі яна пасля гэтага не з'яўлялася. Затое, здаецца, падчас сваёй грамадскай дзейнасці знайшла асабістае шчасце. Выйшла замуж яна за чалавека блізкіх поглядаў.

Спецназавец Нарывончык

Юлія Нарывончык (Барысёнак) і Яўген Нарывончык. Фота: інстаграм Юліі

Юлія Нарывончык (Барысёнак) і Яўген Нарывончык. Фота: інстаграм Юліі

Яе муж — 34-гадовы спецназавец Яўген Нарывончык. Разам яны не менш за паўтара года. 

Яўген Нарывончык даўно працуе ў міліцыі. Апошнія 10 гадоў ён дакладна правёў у часці спецназа 3214, якая базуецца ва Уруччы.

Публічна ён засвяціўся ў студзені 2021-га. Тады яны з братам Іванам і яшчэ трыма сілавікамі, пераапранутымі ў зялёныя спартыўкі, развешвалі чырвона-зялёную сімволіку на вокны дамоў жыхароў бунтоўнай Новай Баравой.

Спецназаўцы развешваюць на вокны жыхароў Новай Баравой чырвона-зялёную сімволіку. Адзін з іх — Яўген Нарывончык. Скрыншот з відэа тэлеграм-канала Nexta

Спецназаўцы развешваюць на вокны жыхароў Новай Баравой чырвона-зялёную сімволіку. Адзін з іх — Яўген Нарывончык. Скрыншот з відэа тэлеграм-канала Nexta

На 2015-ы ён быў старшым лейтэнантам і камандзірам роты. Цяпер, згодна са звесткамі, якія «Нашай Ніве» перадаў BelPol, гэты ўладальнік крапавага берэта служыць у званні маёра і займае пасаду намесніка начальніка цэнтра, камандзіра групы фізічнай падрыхтоўкі і спорту в/ч 3214.

А ў лютым 2023-га Нарывончык быў у журы «вайскова-патрыятычнага конкурсу» для дзевяцікласнікаў.

Нарывончык (у цэнтры) у складзе журы дзіцячага конкурсу. Фота: тэлеграм-канал «Охрана.by»

Нарывончык (у цэнтры) у складзе журы дзіцячага конкурсу. Фота: тэлеграм-канал «Охрана.by»

А Юлія змяніла ва ўсіх сацсетках прозвішча на мужава. 

Вяселле Юліі і Яўгена Нарывончыкаў. Фота: яе WhatsApp

Вяселле Юліі і Яўгена Нарывончыкаў. Фота: яе WhatsApp

Чытайце таксама:

«Усе пракладачныя высеркі». Раскрылі, хто вядзе адзін з самых брудных каналаў лукашысцкай прапаганды

Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?