Выбух у Бранску. Скрыншот відэа

Выбух у Бранску. Скрыншот відэа

Першапачаткова паведамлялі пра атаку беспілотніка ў Пскоўскай вобласці. Каля 0:30 губернатар Міхаіл Вядзернікаў паведаміў аб адбіцці атакі дронаў на аэрапорт у Пскове, ахвяр і пацярпелых не было.

Але пасля атакі ўзнік вялікі пажар, агонь лакалізавалі.

Паводле афіцыйных паведамленняў, пацярпела або выведзена з ладу прынамсі чатыры самалёты Іл-76. Магчыма, гэта прыменшаныя даныя. Рэйсы ў аэрапорце скасавалі да чацвярга для праверкі і аднаўлення ўзлётнай паласы. Атака стала адным з самых разбуральных удараў у тыле расійскіх вайскоўцаў з пачатку вайны.

Каля 1:45 Мінабароны РФ паведаміла аб знішчэнні трох украінскіх дронаў у Бранскай вобласці і аднаго — у Арлоўскай.

Пазней бранскі і арлоўскі губернатары напісалі, што пацярпелых у рэгіёнах няма. Паводле іншых паведамленняў, адзін са збітых над Бранскам БПЛА ўпаў на завод «Крэмній Эл», выклікаўшы невялікі пажар. «Крэмній Эл» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў мікраэлектронікі ў Расіі. 94% прадукцыі прадпрыемства ў 2017 годзе было выпушчана на патрэбы Мінабароны РФ. Завод абслугоўвае канцэрны «Алмаз-Антэй», «Аэракасмічнае абсталяванне», «Сузор'е» і «Вега». Ён робіць дэталі для сістэм СПА «Панцыр» і ракетных комплексаў «Іскандэр», адзначаюць «Важныя гісторыі».

Кіраўнік Арлоўскай вобласці заявіў, што над рэгіёнам збілі два беспілотнікі.

Яшчэ адзін беспілотнік быў знішчаны ўначы над Калужскай вобласцю.

У 3:10 губернатар Севастопаля паведаміў аб адбіцці атакі беспілотнікаў з мора ў раёне Севастопальскай бухты.

Амаль адначасова Мінабароны РФ паведаміла, што ўкраінскі беспілотнік збілі і над Разанскай вобласцю.

Чытайце таксама:

У Пскове беспілотнікі атакавалі аэрадром — мінімум чатыры самалёты Іл-76 пашкоджаныя

Мінабароны Расіі заявіла пра атаку беспілотнікаў на Тульскую вобласць

Клас
49
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2