Уладзімір Пуцін правёў сустрэчу з дырэктарам Федэральнай службы судовых прыставаў РФ Дзмітрыем Арыставым. Фота: kremlin.ru

Уладзімір Пуцін правёў сустрэчу з дырэктарам Федэральнай службы судовых прыставаў РФ Дзмітрыем Арыставым. Фота: kremlin.ru

Арыстаў распавёў Пуціну, што рост запазычанасцяў у Расіі расце, цяпер у яго службы ў рабоце 12,7 мільёна дакументаў на суму ў 2 трыльёны расійскіх рублёў.

«Гэта вельмі шмат», — сказаў Арыстаў.

Узрост сярэднестатыстычнага даўжніка — працаздольны, 30-45 гадоў; сярэдняя сума доўгу — прыблізна 173 тысячы расійскіх рублёў (каля 1800 даляраў) на адну выканаўчую вытворчасць.

«Гэтая катэгорыя даўжнікоў увогуле не працуе, афіцыйнай крыніцы даходу не мае, мае адзінае жыллё, якога па грамадзянска-працэсуальным законе спагнаць няможна. З гэтых людзей практычна ўзяць няма чаго. Тым не менш, мы стараемся…» — сказаў Арыстаў.

«Узнікае пытанне: як у іх даўгі ўзніклі?» — спытаў Пуцін.

«Так, сапраўды, узнікае, — пагадзіўся судовы выканаўца і патлумачыў: — Многія з іх — даўжнікі не толькі па крэдытах, і неаднаразовыя, але і даўжнікі па плацяжах за жыллёва-камунальную гаспадарку, у паліўна-энергетычнай сферы, займаюць у суседзяў — не аддаюць, тыя прадʼяўляюць. Комплексна — такая «прафесія», прафесійны даўжнік.

«Праблема дзяржавы — трэба, каб у людзей не ўзнікалі такія жыццёвыя сітуацыі, — заўважыў Пуцін і раскрыў рэцэпт: — Узровень заработнай платы падвышацца павінен, у цэлым дабрабыт людзей».

Чытайце таксама:

Падчас вайны Пуцін заклапочаны новай яхтай. У гэтым яму насустрач ідуць еўрапейцы ФОТЫ

Нечакана памёр у турме куратар будаўніцтва «палаца Пуціна»

Бункерны дзед. Выйшла расследаванне пра падземныя сховішчы Пуціна

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
21
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1