Russian investigators are examining a part of Prigozhin's crashed private plane Российские следователи осматривают часть разбившегося частного самолета Пригожина Расійскія следчыя аглядаюць частку разбітага прыватнага самалёта Прыгожына

Расійскія следчыя аглядаюць частку разбітага прыватнага самалёта Прыгожына, 24 жніўня 2023 г. Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko

Алег Жданаў у сваім стрыме схіляецца да версіі, што самалёт Прыгожына быў збіты СПА па змове вайскоўцаў.

Версію, што самалёт Прыгожына быў збіты ракетай «паветра-паветра» Жданаў называе малаверагоднай.

«Як правіла ракеты паветранага базавання ідуць прамым пападаннем. У ракет «паветра-паветра» выкарыстоўваецца цеплавізійная галоўка саманавядзення. Таму такая ракета патрапіла б у рухавік».

Эксперт звяртае ўвагу, што на першых фатаграфіях быў заўважны інверсійны след ад ракеты сістэмы супрацьпаветранай абароны, якая была запушчана з зямлі.

Не верыць ён і ў версію пра выбухоўку на борце. 

«На сённяшні дзень па некаторых даных, нават тых, што былі апублікаваныя ў адкрытых крыніцах, можна вызначыць, што бомбы на борце не было. Па здымках відаць, што шасі цэлыя. А гавораць, што ў адсек з шасі было закладзена ўзрыўное прыстасаванне. Але там не відаць нагару.

А затое на фюзеляжы на першых здымках, якія потым вельмі хутка пачало ФСБ «вычышчаць» з інтэрнэта, крыло, якое адвалілася, усё зрашэчанае асколкамі. А гэта сведчыць аб ужыванні ракеты некантактнага дзеяння сістэмы СПА».

У пацвярджэнне сваёй версіі Жданаў згадвае, што недалёка ад месца здарэння знаходзіцца рэзідэнцыя «Валдай», якую ахоўвае сістэма СПА. Такая ж была і першая версія.

Называе Жданаў і сваю версію, хто замовіў забойства Прыгожына. 

«Думаю, што гэта было зроблена ваеннымі, гэта значыць Шайгу і Герасімавым. Менавіта яны былі матываваныя. Лётчыкі былі таксама матываваныя збіць і такім чынам адпомсціць. Але гэта не той працэнт», — гаворыць ён.

Shoigu and Gerasimov Шайгу і Герамісаў Шойгу и Герасимов

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу і начальнік Генеральнага штаба Узроеных Сіл Расіі Валерый Герасімаў, снежань 2022. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Жданаў лічыць, што мёртвы Прыгожын больш нязручны для Пуціна, чым жывы. 

«Сёння шмат у якіх гарадах (дванаццаці) ставяць мемарыялы Прыгожыну. Мёртвы Прыгожын не дае спакою Пуціну. Людзі памятаюць яго марш, ведаюць яго па вайне як героя», — гаворыць Жданаў. Але пытанне, ці была санкцыя ад Пуціна вайскоўцам, эксперт пакідае адкрытым.

«Адзінае пытанне, якое застаецца адкрытым, — ці сапраўды Шайгу такі тупы і падставіў Пуціна і зрабіў гэта па ўласнай волі, ведаючы графік палётаў? Бо менавіта СПА любой краіны выдае дазвол на той ці іншы рэйс. Любы несанкцыянаваны палёт ці перахопліваецца ці збіваецца. Ці Шайгу атрымаў у Пуціна санкцыю на гэта?» — гаворыць Жданаў.

Таксама ён не забыўся на версію інсцэніроўкі. 

«Застаецца яшчэ невялікі працэнт магчымасці інсцэніроўкі. Калі цела Прыгожына адразу крэміруюць пасля экспертызы ДНК, то тады гэтая версія вельмі верагодная. Калі ж цела будзе нават у закрытай труне, то вялікая верагоднасць што гэта цела Прыгожына», — мяркуе ён.

Борт Яўгена Прыгожына Embraer ERJ-135BJ Legacy 600 разбіўся ў небе над Валдаем за 50 км ад рэзідэнцыі Пуціна 23 жніўня.

Чытайце яшчэ:

СК Расіі пацвердзіў гібель Яўгена Прыгожына

Целы загінулых у авіякатастрофе бізнэс-джэта Прыгожына нельга апазнаць

Хто тыя людзі, што загінулі ў авіякатастрофе разам з Прыгожыным

На месцы крушэння самалёта знойдзены тэлефон Прыгожына

Клас
31
Панылы сорам
6
Ха-ха
14
Ого
9
Сумна
7
Абуральна
10

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?