Юлія Шаметавец Юлия Шеметавец Yulia Shemetavets

Юліяна Шаметавец адзначае, што ў «Кіберапартызанаў» шмат баз, да якіх яны атрымалі доступ, але пакуль «замарозілі» іх выкарыстанне. Скрын відэа «Ток»

Якімі базамі валодаюць «Кіберпартызаны»

Юліяна Шаметавец адзначыла, што цяпер у «Кіберпартызанаў» каля 20 розных баз. Сярод вялікіх — база па перасячэнні мяжы за апошнія 15 гадоў абсалютна ўсіх грамадзян (як беларусаў, так і замежнікаў), таксама такія важныя базы, як «Беспарадкі», базы крымінальных і адміністрацыйных спраў, службы «102», база Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама база па маёмасці.

«У прынцыпе, гэта ўзровень дзяржавы. Толькі яна можа мець такія базы. У нармальных дзяржавах гэтыя базы размеркаваныя паміж рознымі ведамствамі.

Рэжым не змог абараніць гэтыя даныя. Цяпер гэта наша адказнасць — абараніць даныя беларусаў, каб яны не патрапілі ў нейкія дрэнныя рукі, каб яны іх выкарыстоўвалі на сваю карысць.

Гэтыя звесткі цяпер знаходзяцца на бяспечных серверах. Доступ да даных мае не больш за тры чалавекі», — адзначае Шаметавец.

Як выпампоўваліся міліцэйскія базы

Па словах Шаметавец, базы «выцягваліся» анлайн. Ва ўзломе баз МУС дапамагалі «партызаны на зямлі». Яны забяспечылі першы доступ, а потым іншыя працавалі ўнутры сістэмы анлайн.

«Гэта было вельмі складана арганізаваць, бо патрабавалася і месца, і час.

У нас былі выпампаваныя запісы размоў, якія запісвала МУС. Яны складаюць 50 тысяч гадзін.

Калі гэта праслухоўваць, то невядома, колькі гадоў спатрэбіцца. Але па відэа выкачалася не так шмат, як бы хацелася. Уся праца па выкачванні была нон-стоп.

Аднак самае галоўнае было настроіць пошук для працы з базамі, каб гэта было бяспечна, каб мы маглі перакідваць не ўсю інфармацыю. Мы дамовіліся, што можна перадаваць асабістыя даныя людзей, якія звязаныя з рэжымам. Пра тых, хто не звязаны, ці адносна іх незразумела, мы перадаём інфармацыю без асабістых звестак», — распавяла прадстаўніца «Кіберпартызанаў» і заўважыла, што цяпер яны шукаюць грошы на тое, каб аплаціць паслугі па захоўванні даных.

Пра атакі «Кіберпартызанаў» і іх сэнс

Шаметавец распавяла, што «Кіберпартызаны» атрымалі доступ шмат да якіх рэсурсаў, але яны «замарозілі» яго да таго часу, пакуль гэта спатрэбіцца.

«Стратэгічна трэба разумець: як зараз будзе ўплываць на сітуацыю тое, што цяпер узламаў. Яно можа не спрацаваць для грамадства. Я думаю, што колькасць такіх рэсурсаў можа даходзіць да сотні. Мне казалі, што гэта вельмі маштабна, і не хапае рук, каб усё апрацоўваць».

Калі гаварыць пра ўзлом сайта «Прессбола», то гэта было зроблена ў рамках кампаніі «пятніцы-дэфэйсніцы». «Трэба разлічваць, што ў нас ёсць праца па правядзенні атак унутры сістэмы, а ёсць проста «дэфэйс», што значыць проста памяняць вокладкі на сайце, а не залезці ўнутр сістэмы. Гэта робіцца, каб прывабіць, далучыць людзей да гэтых атак. Яны нам скідвалі свае вельмі цікавыя арт-працы, каб выкласці на гэтыя сайты», — тлумачыць Шаметавец.

Не пра ўсё, што робяць «Кіберпартызаны», паведамляецца шырокай публіцы.

Што тычыцца частых узломаў рэсурсаў Акадэміі кіравання, то Шаметавец гэта тлумачыць неабходнасцю «выкласці што-небудзь цікавае», напрыклад, зварот палка Кастуся Каліноўскага ці інфармацыю на Дзень Волі.

«Мы выкарыстоўваем яго як пляцоўку для данясення інфармацыі. Гэта вельмі весяліць беларусаў», —

падкрэслівае прадстаўніца ініцыятывы.

Глядзіце цалкам:

Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?