Аляксандр Аверкаў — першы вядучы праграмы. Скрын відэа

Аляксандр Аверкаў — першы вядучы праграмы. Скрын відэа

Праграма «Контуры» была ў эфіры больш за 20 гадоў, яна выходзіла ў нядзелю.

Першым яе вядучым быў Аляксандр Аверкаў, які шмат для каго так і застаўся тварам праграмы. Яго знялі ў канцы 2014 года, хаця на АНТ ён застаўся.

Апошнім часам праграму вёў Ігар Пазняк.

«Жанр, у якім працуюць «Контуры», — «інфармацыйны арт». Гэта самы прагрэсіўны стыль падачы інфармацыі, які прадугледжвае асаблівую аўтарскую пазіцыю рэпарцёра ў адносінах да падзеі і цікавае рэжысёрскае рашэнне», — так бачылі сваю праграму яе стваральнікі.

«Контуры» на АНТ — праграма-доўгажыхар са знакам якасці», — так напісала прэс-служба канала ў развітальным пасце ў тэлеграм-канале.

Чым заменяць «Контуры», пакуль невядома.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
31
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1