Абая. Фота: Wikimedia Commons

Абая. Фота: Wikimedia Commons

У французскіх дзяржаўных школах забаранілі насіць традыцыйную мусульманскую сукенку — абая, якая закрывае ўсё цела. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

Міністр адукацыі Габрыэль Аталь абвясціў, што прамая забарона насіць абая была прынятая для таго, каб на нацыянальным узроўні існавалі зразумелыя правілы, на якія можа арыентавацца адміністрацыя школы.

Міністр яшчэ пасля прызначэння на гэтую пасаду ў ліпені намякнуў, што такі крок рыхтуецца, бо выкарыстанне такой сукенкі — праява рэлігійных перакананняў, а Францыя прынцыповая ў тым, каб школа была свецкай.

«Калі вы ўваходзіце ў клас, вам не трэба вызначаць рэлігійныя перакананні навучэнцаў, калі вы глядзіце на іх», — адзначыў Аталь.

У недзяржаўнай асацыяцыі «Рада мусульманскай веры ў Францыі» настойваюць, што абая не можа лічыцца мусульманскім рэлігійным сімвалам.

Яшчэ ў мінулым лістападзе ў Францыі прынялі нарматыўны дакумент, дзе прапісалі, што абая, як і доўгія спадніцы, можа быць забароненая, калі іх носяць «спосабам, які павінен відавочна паказваць на рэлігійныя перакананні». Аднак пасля гэтага адміністрацыя школ папрасіла аб падрабязных тлумачэннях, каб пазбегнуць канфліктаў.

У цэлым у Францыі яшчэ з 2004 года забаронена насіць у дзяржаўных навучальных установах адзенне або сімвалы, якія відавочна паказваюць на рэлігійную прыналежнасць.

Чытайце таксама:

Футбалістка згуляла на чэмпіянаце свету ў хіджабе ўпершыню ў гісторыі

Іран усталёўвае камеры, каб адсочваць і караць жанчын без хіджабаў

У Іране маладую пару асудзілі на 10 гадоў калоніі за рамантычны танец у цэнтры сталіцы

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0