Вядучая канала ГУБАЗіКа распавяла, што адно з самых папулярных пытанняў да сілавікоў, ці прадугледжана адказнасць за падпіску на тэлеграм-каналы, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі»?

 — Ну як вам сказаць? — кансультуе вядучая канала. — Фармальна адказнасць прадугледжаная толькі за распаўсюд, гэта значыць перасылку матэрыялаў іншым асобам. Але мы цудоўна разумеем, што калі чалавек такім цікавіцца, значыць у яго знойдуцца і іншыя парушэнні. Фармальная адсутнасць саставу [злачынства] — гэта не нагода ігнараваць парушальніка.

То-бок, паводле прапагандысткі, састаў правапарушэння адсутнічае, а парушальнік і пакаранне ёсць.

Таксама яна патлумачыла логіку ўладаў, якія даюць вялікія тэрміны людзям за данаты, нават калі аб’яднанні, якім яны данацілі, не былі на той момант прызнаныя экстрэмісцкімі.

Прапагандыстка паказала гэта на прыкладзе крымінальнай справы Настассі Петрачэнкі, якая атрымала тры гады калоніі за данат палку Каліноўскага. На момант пералічэння сродкаў арганізацыя беларускіх добраахвотнікаў не была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем», а сам плацеж не прайшоў. ГУБАЗіК прызнае, што гэта сапраўды так. І тлумачыць, чаму гэтым разам «часам не да законаў».

— Прызнанне фармаваннем або тэрарыстычнай арганізацыяй не азначае, што да прызнання банда не вяла тэрарыстычнай дзейнасці. Канкрэтныя экстрэмісцкія дзеянні, указаныя ў законе, ажыццяўляліся і дзейнасць вялася, а значыць і фінансаванне яе — гэта крымінальнае злачынства, і гэта не прымяненне «зваротнай сілы», — мяркуе прапагандыстка.

Якім чынам людзі могуць зразумець, што нейкую арганізацыю ў будучым прызнаюць «экстрэмісцкай», прапагандыстка не патлумачыла.

Чытайце таксама: 

«Але ворага трэба бачыць». Нарада Лукашэнкі ў БДУ была злавеснай

«Катаванні, праз якія прайшлі людзі, нечаму служаць». Кшыштаф Занусі разважае пра беларускі 2020 год і мастацтва ў часы рэпрэсій

Сталі вядомыя маштабы аблавы на «Белгіпразем». Пакараныя і звольненыя не менш за дзесяць супрацоўнікаў

Навіна пра абвяшчэнне ў Беларусі «экстрэмісцкімі» вершаў XIX стагоддзя стала самай чытанай на Бі-Бі-Сі

Клас
3
Панылы сорам
23
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
78