Архіўнае фота. Агне Білатайце (другая справа) на Маршы жаночай салідарнасці з Беларуссю ў Вільні, 10 кастрычніка 2020 года. 

Архіўнае фота. Агне Білатайце (другая справа) на Маршы жаночай салідарнасці з Беларуссю ў Вільні, 10 кастрычніка 2020 года. 

«Літва гатовая да плана закрыцця мяжы, ён знаходзіцца на розных узроўнях, мы прадставім яго і абмяркуем з калегамі, каб пры адпаведных узроўнях пагрозы мы маглі адначасова выконваць адны і тыя ж дзеянні і пастановы», — сказала міністарка журналістам у пятніцу, паведамляе BNS.

Раней, калі Літва закрыла пункты «Шумск» і «Цверач», міністр заявіла, што краіны Балтыі і Польшча вядуць перамовы аб «рэгіянальным рашэнні» цалкам закрыць мяжу з суседняй аўтарытарнай краінай.

У панядзелак павінны быць узгоднены заключныя моманты такога механізма.

«Ацэньваючы праблему кантрабанды, ацэньваючы той факт, што нам сёння сапраўды патрэбныя службовыя асобы на зялёнай мяжы з Беларуссю, мы насамрэч ацэньваем гэта і абдумваем канкрэтныя рашэнні, вырашаючы менавіта гэтыя праблемы», — сказала міністр.

Аднак яна паведаміла, што цяпер няма ніякіх пагроз, якія патрабавалі б поўнага закрыцця мяжы.

Чытайце таксама:

Інцыдэнт на мяжы Літвы з Беларуссю: невядомыя асобы з беларускага боку зрэзалі два слупы з відэакамерамі

МУС Літвы ацэньвае магчымасці закрыцця новых памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю

Кіраўнікі МУС Літвы і Польшчы абмеркавалі магчымую ізаляцыю Беларусі

Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю ўжо ў гэтым месяцы

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1