Выява: vecteezy

Выява: vecteezy

Калі вы глядзелі фэнтэзі-стужку «Лабірынт» 1986 года з Дэвідам Боўі ў галоўнай ролі, вы можаце быць знаёмыя з гэтай галаваломкай.

Задача

У краіне рыцараў і ашуканцаў вы трапляеце на развілку дарог, дзе перад кожнай сцежкай стаіць ахоўнік. Вам вядома, што адзін з ахоўнікаў рыцар, а другі хлус. Вы ведаеце таксама, што адна дарога вядзе да свабоды, а другая вядзе да немінучай смерці.

Вы можаце задаць толькі аднаму з мужчын на ваш выбар толькі адно пытанне. Што Вы спытаеце, каб вызначыць шлях да свабоды?

Падказка

Popular Mechanics падказвае, што Вам не трэба разбірацца, хто рыцар, а хто хлус, каб зразумець, які шлях вядзе да свабоды. Адказ знойдзеце ніжэй.

Выява: vecteezy

Выява: vecteezy

Рашэнне

У гэтай загадцы мы не будзем спрабаваць вызначыць асобу людзей, з якімі размаўляем, а паспрабуем атрымаць ад іх іншую інфармацыю. Хітрасць у тым, каб спытаць іх, што б яны зрабілі.

Адным з рашэнняў было б спытаць аднаго з двух мужчын: «Ці сказаў бы ты мне, што гэты [твой] шлях вядзе да свабоды?»

Калі б рыцар стаяў перад шляхам да свабоды, то на прамое пытанне («Ці гэта шлях на волю?») ён бы натуральна адказаў вам «так». Больш за тое, па прычыне таго, што ён заўсёды кажа праўду, ён станоўча адказаў бы вам і на пытанне: «Ці сказаў бы ты мне, што гэты [твой] шлях вядзе да свабоды?»

Калі б хлус стаяў перад шляхам да свабоды, то на прамое пытанне («Ці гэта шлях на волю?») ён бы схлусіў і сказаў, што не. Але калі вы спытаеце ў хлуса, ці сказаў бы ён, што ягоны шлях вядзе да свабоды, ён схлусіў бы і адказаў «так». Шахрай кажа, што сказаў бы вам праўду пра шлях, што, вядома, хлусня.

Вынік: у любым выпадку, калі вы спытаеце аднаго з мужчын: «Ці сказаў бы ты мне, што гэты шлях вядзе да свабоды?» і ён адкажа «так», то гэта сапраўды прывядзе Вас да свабоды, незалежна ад таго, рыцар Вам адказвае ці хлус. Сапраўды гэтак жа, калі шлях вядзе да смерці, то на Вашае пытанне яны абодва адкажуць «не»: рыцар — таму што скажа праўду, а шахрай — таму што ён вымушаны схлусіць пра сваю хлусню. Таму, калі чуеце на Вашае пытанне адмоўны адказ, смела выбірайце іншы шлях.

Альтэрнатыўнае рашэнне

У фільме «Лабірынт» гэтая задача рашаецца яшчэ прасцей, з дапамогай пытання, а што зрабіў бы іншы ахоўнік. Там таксама ёсць двое дзвярэй: адна вядзе ў замак у цэнтры лабірынта, а другая — да смерці. Галоўная гераіня вызначае, у якія дзверы прайсці, кажучы аднаму з ахоўнікаў: «Адкажы «так» ці «не». Ці скажа ён мне, што гэтыя дзверы вядуць у замак?»

У гэтым выпадку, калі б наш праўдзівы рыцар стаяў перад дзвярыма ў замак, ён адказаў бы «не» (бо хлус не сказаў бы вам, што дзверы вядуць у замак). Калі б хлус стаяў перад дзвярыма ў замак, ён бы таксама сказаў «не» (бо рыцар сказаў бы вам, што дзверы сапраўды вядуць у замак, а таму шахрай абавязкова схлусіць пра гэта, каб зняславіць рыцара). Калі б будзь-хто з іх стаяў перад дзвярыма смерці, яны б абодва адказалі «так» на гэтае пытанне. Такім чынам, калі вы тут пачуеце адмоўны адказ, то значыць гэты шлях Вам і варта абраць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?