Уладзімір Арлоў. Студзень 2019 года. Фота: «Наша Ніва»

Уладзімір Арлоў. Студзень 2019 года. Фота: «Наша Ніва»

Уладзімір Арлоў скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Нейкі час працаваў настаўнікам гісторыі, потым у рэдакцыі наваполацкай газеты «Хімік» — карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара. У 1988—1997 гг. — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Першыя творы змясціў у самвыдатаўскіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца». Першая кніга — «Добры дзень, мая Шыпшына» — выйшла ў 1986 годзе. Потым былі «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Асветніца з роду Усяслава» (1989), «Там, за дзвярыма» (1991), «Рандэву на манеўрах» (1992).

Потым былі дзясяткі кніг, некаторыя з іх сталі культавымі, як «Краіна Беларусь: ілюстраваная гісторыя», «Айчына», «Імёны свабоды» ды інш. А ягонае эсэ «Незалежнасць — гэта…», напісанае ў 1990 годзе, стала хрэстаматыйным.

Толькі за апошні год выйшла сем кніг пісьменніка.

Уладзімір Арлоў — лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку Выдавецкай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (1993), Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (1996), прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (1998), прэміі імя Барыса Кіта (Германія, 2004), прэміі «Залатая літара» (2006), міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды» (Польшча, 2010), літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2016), прэміі Цёткі (2017), Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2018).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?