Украінскі журналіст і вайсковец УСУ Арцём Шаўчэнка выклаў здымкі расійскага верталёта, які прызямліўся на ўкраінскай авіябазе. Са слоў Шаўчэнкі, пілот «паверыў нашым вайсковым разведчыкам», піша «Медуза».

Фота Арцёма Шаўчэнкі

Фота Арцёма Шаўчэнкі

Верталёт Мі-8 уваходзіў у склад палка ў Прыморскім краі. Ён прыляцеў на ўкраінскую тэрыторыю 9 жніўня, напісаў Шаўчэнка.

«Камандзір экіпажа, малады афіцэр, разумеў з самага пачатку злачыннасць і няправільнасць вайны, развязанай яго агрэсіўнай дзяржавай, паверыў нашым ваенным разведчыкам і паспяхова пераляцеў на бок дабра», — дадаў Шаўчэнка.

Фота Арцёма Шаўчэнкі

Фота Арцёма Шаўчэнкі

Пра тое, што на ўкраінскай авіябазе прызямліўся расійскі верталёт Мі-8, стала вядома 23 жніўня. «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы пісала, што ўкраінская вайсковая разведка выманіла пілота Мі-8 ва Украіну, туды ж нібыта вывезлі ягоную сям'ю.

У сваю чаргу блізкі да Мінабароны РФ тэлеграм-канал Fighterbomber пісаў, што экіпаж «з нейкіх прычын страціў арыенціроўку і перасек лінію». Пасля прызямлення, па версіі Fighterbomber, двое членаў экіпажа загінулі, камандзір быў паранены.

Чытайце таксама:

Кірыла Буданаў расказаў, як украінскай разведцы ўдалося завабіць расійскага пілота верталёта Мі-8 разам з тэхнікай ва Украіну

Разведка выманіла ва Украіну расійскі верталёт Мі-8 з каштоўным грузам

Клас
47
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1