Гледзячы па ўсім, з Міхаілам не працягнулі працоўны кантракт — гэта традыцыйны метад схаваных рэпрэсій з боку рэжыму, піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

«<…> Але сёння завяршыўся 15-гадовы тэрмiн майго настаўнiцтва для студэнтаў-анiматараў у сценах Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў. Разышлicя «па пагадненнi бакоў», як запicана у зялёнай працоўнай кнiжцы. Мастацкі кіраўнік мультстудыi Алег Белавусаў прыцягнуў мяне да выкладання мультыплiката для набранага iм у 2008 годзе курса анiматараў пасля 10-гадовага перапынку ў выкладаннi анiмацыi ў Беларусi», — напісаў Міхаіл у фэйсбуку.

Міхаіл Тумеля — адзін з вядомых беларускіх аніматараў, ён працаваў у розных краінах: Беларусі, Расіі, Паўднёвай Карэі, Японіі і г.д.

Сярод самых знакамітых яго прац — «Чароўная жалейка», «Беларускія прымаўкі», «Беларуская выцінанка», «Аповесць мінулых гадоў» і г.д.

Таксама Міхаіл вёў культавую перадачу «Мульціклуб», стварыў культавага персанажа Пацу-Вацу.

Чытайце таксама:

Беларускія 1990-я: згадваем герояў эпохі

ТОП-10 беларускамоўных мультфільмаў, якія трэба пабачыць кожнаму беларусу

Чаму маленькія беларусы не бачаць айчынных мультфільмаў?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
17