«Гэтай ноччу СПА збіла беспілотнік у Мажайскім раёне Маскоўскай вобласці. Другі БПЛА трапіў у будынак, які будуецца ў Маскве-Сіці, напісаў у сваім тэлеграме мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.

Са слоў Сабяніна, на месца выбуху выехалі аператыўныя службы, папярэдне пацярпелых няма.

Расійскія тэлеграм-каналы апублікавалі відэа трапляння беспілотніка ў будынак Масквы-Сіці. На іх бачная яркая ўспышка пасля выбуху.

Паведамляецца, што атакаваны будынак пашкоджаны на ўзроўні 10-15 паверхаў.

30 ліпеня, 1 жніўня і 18 жніўня беспілотнікі ўжо атакавалі Маскву-Сіці.

Чытайце таксама:

Беспілотнік зноў атакаваў Маскву. Пашкоджаны «Экспацэнтр»

Беспілотнік зноў ударыў па хмарачосе ў Масква-Сіці

Пад раніцу дроны атакавалі 50-павярховыя вежы Масквы-Сіці

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0