На прадпрыемстве «Мотор Січ». Здымак ілюстрацыйны. Фота: Dmytro Smoliyenko/ Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Вячаслаў Багуслаеў знаходзіцца пад вартай з кастрычніка 2022 года з-за падазрэння ў калабарацыйнай дзейнасці і дапамозе агрэсіі Расіі.

У часе вобшуку аднаго з прадпрыемстваў кампаніі «Мотор Січ» знайшлі сем авіяцыйных рухавікоў. На адным з іх (мадэль АІ-25 ТЛ) былі адбіткі пячаткі «Вайсковая часць 19764». Такая вайсковая часць дыслакуецца ў Лідзе.

Усе рухавікі разам з паветраным стартарам знаходзіліся на рамонце ва Украіне, які рабіўся паводле кантракта аб аказанні паслуг (выкананні работ) па капітальным рамонце авіяцыйнага рухавіка АІ-25ТЛ, падпісаным паміж ПАТ «Мотор Січ» і Міністэрствам абароны Беларусі ў асобе намесніка начальніка штаба ўзбраення.

Паводле следства, гэтыя рухавікі нібыта даставілі ва Украіну ў 2020—2021 гадах.

Перамяшчэнне іх на рамонт ва Украіну рабілі праз кампанію PM Technics (FZE), зарэгістраваную ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, а ёй, у сваю чаргу, рухавікі перадавала расійскае ТАА «Авіякампанія Волга-Днепр».

Міністэрства юстыцыі Украіны звярнулася ў суд, кіруючыся нормай закона аб санкцыях, якая прадугледжвае такі від санкцый як спагнанне ў даход дзяржавы актываў, што належаць фізічнай або юрыдычнай асобе.

Згодна з украінскім заканадаўствам, Міністэрства абароны Беларусі можа звярнуцца з апеляцыйнай скаргай на гэта рашэнне цягам пяці дзён з моманту ягонага абвяшчэння.

Чытайце таксама:

Мінюст Украіны падаў іск на прымяненне санкцый супраць Мінабароны Беларусі

Арыштаваны былы кіраўнік прадпрыемства «Матор Січ» папрасіў абмяняць яго ў Расію

«Народ жа чакаў вызваліцеляў, а прыйшлі, б…, акупанты». Ва Украіне апублікавалі запісы размоў мільярдэра-калабаранта Вячаслава Багуслаева

СБУ адшукала актывы прэзідэнта «Матор Січ» Вячаслава Багуслаева на мільёны даляраў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?