Фота: Hrodna.life

Фота: Hrodna.life

Што здарылася?

20 ліпеня стала вядома, што з будынка чыгуначнага вакзала ў Гродне знік памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго з’явілася шыльда, прысвечаная савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. Знак правісеў на сцяне вакзала каля 30 гадоў, яго аўтар — гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

Петыцыю падпісалі 72 чалавекі. У ёй прасілі растлумачыць:

  1. З якой прычыны быў дэмантаваны памятны знак паўстанцам 1863 года?
  2. Дзе знак знаходзіцца цяпер?
  3. Які яго лёс, дзе і калі ён будзе ўсталяваны ў выніку?
  4. Паколькі ўсе дакументы па памятных дошках і помніках па законе павінны праходзіць праз Міністэрства культуры, згодна якому рашэнню міністэрства быў дэмантаваны памятны знак паўстанцам 1863 года?

Знак мае вялікую каштоўнасць як частка турыстычных маршрутаў па Гродне, сцвярджаюць аўтары петыцыі. Тым больш, будынак чыгуначнага вакзала — адзін з самых вялікіх будынкаў Гродна, каля яго ёсць плошча і сквер, так што цалкам рэальна размясціць на прылеглай тэрыторыі абодва памятныя знакі — і ў гонар падпольшчыкаў-антыфашыстаў, у і гонар герояў-паўстанцаў.

Няма звестак — значыць, выкралі?

Такія адказы з гарвыканкама прыйшлі і іншым неабыякавым беларусам, якія спрабавалі даведацца лёс знака.

«Спачатку Гродзенскі гарвыканкам «не ведаў», што памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года, які размяшчаўся на тэрыторыі чыгуначнага вакзала, з’яўляецца творам дэкаратыўна-манументальнага мастацтва. Калі ім паказалі канкрэтны пункт, то высветлілася, што яны нічога не ведаюць ні пра знак, ні пра тое, што з ім стала. Ага. Ну тады давядзецца пісаць заяву на выкраданне твора мастацтва», — напісаў тэлеграм-канал «Спадчына».

Па версіі тэлеграм-канала Hrodna 11:27, да знікнення знака можа быць датычная праўладная актывістка Вольга Бондарава, якая вельмі крытычна ставіцца да антырасійскіх паўстанняў 18−19 стагоддзяў. Яна ўжо пахваліла Зою Кулешу за падобныя адказы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?