Драўляны дом быў пабудаваны ў 1956 годзе ў Азярышчы, недалёка ад Уручча. Яго абклалі газасілікатнымі блокамі і пачалі займацца рэканструкцыяй. На даху ляжыць шыфер. Агульная плошча дома — 74,4 квадратнага метра.

«Гэты дом не для кожнага», — піша аўтар аб'явы.

Дом, уладальнікам якога з'яўляецца мастак, поўны цікавых і арыгінальных рашэнняў. 

У сталовай-гасцёўні стаяць старыя буфеты і масіўны абедзенны стол. Гарнітур ад швейнай машынкі цяпер стаў працоўным сталом. Люстра на дзвярах і валізкі з двух бакоў ствараюць візуальны партал.

Спальню зрабілі ў той самай стылістыцы. Тут таксама ўпарадкавана працоўнае месца.

На ўчастку ў 15 сотак знаходзіцца яшчэ і майстэрня ў 50 «квадратаў», якая ацяпляецца і якую можна перарабіць пад гасцявую хату.

Стаіць на тэрыторыі і зона барбекю з альтанкай.

Ацэньваюць незвычайны дом у 148 тысяч долараў.

Чытайце таксама:

Жанчына выехала з кватэры, разлічылася, скасавала дамову, але праз дзесяць гадоў з яе спагналі 4700 рублёў за «камуналку»

«Мы маладыя, хочацца пагуляць». Беларусы расказалі, на якія заробкі жывуць і на што іх трацяць

Іншаземцы раскупляюць беларускую нерухомую маёмасць

Рамонт у стылі «барока», два ўзроўні і закрытыя двары. Якія кватэры прадаюць у Новай Баравой 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?