Мікіта Рачылоўскі Никита Рачиловский Nikita Rachilovsky

Старшыня Моладзевага парламента Мікіта Рачылоўскі заявіў, што гатовы памерці за Лукашэнку. Скрын відэа СТБ

Азаронак у сваёй перадачы на Сталічным тэлебачанні пагутарыў з Мікітам Рачылоўскім, старшынёй Моладзевага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Беларусі. Гэты орган быў створаны ў ліпені 2022 года. Калі ў першым «скліканні» налічвалася 70 «парламентарыяў», то склад другога падвоіўся. Цяпер там 138 чалавек.

Мікіта Рачылоўскі заўважыў, што ў гэтую структуру выпадковы чалавек не патрапіць. За кожнага паручаюцца раённыя і гарадскія саветы дэпутатаў, якія і дэлегуюць кандыдатаў у Моладзевы парламент.

Рачылоўскі сярод іншага патлумачыў, як «парламентарыі» працуюць з той моладдзю, якая ўдзельнічала ў пратэстах, як адбываецца «выпраўленне праз усё грамадства». 

«Калі мы сустракаемся з моладдзю, то заўсёды просім адміністрацыю, каб на сустрэчы былі не толькі актывісты, не толькі «белыя каўнерыкі», 30 чалавек сядзела, а каб па магчымасці ўся актавая зала была, як гаворыцца, забітая людзьмі і каб сярод іх былі ўсе пласты дадзенай установы адукацыі. Мы часта бачым, як нам саджаюць актывістаў, загадзя падрыхтаваныя пытанні. І мы гаворым толькі са сваімі. Таму мы выступаем за тое, каб не ствараць гэтай паказухі.

Пасадзіце тых, хто не стабільны, хто пад пытаннем, хто мае нейкія апазіцыйныя погляды, хто яшчэ не вызначыўся. Няхай ён нам задасць пытанне. Мы на яго адкажам. Няхай нават пытанне будзе правакацыйным. Лепш няхай ён яго нам задасць, а не тэлеграм-каналу, дзе яго зразумеюць, падтрымаюць, з цеплынёю прымуць. А мы іх, атрымліваецца, ад сябе адганяем.

Зразумела, што яны на нас крыўдзяцца, думаюць: «Там элітка сабралася. Закрыліся. Паміж сабою камунікуюць. А з намі баяцца, ці не хочуць мець стасункаў».

Яны адчуваюць сябе другім гатункам, адчуваюць, што на іх гэта клішэ. І на іх стаіць крыж.

Таму мы не павіны ні ў якім разе гэтага паказваць і калі прыязджаем, то просім саджаць самую складаную моладзь».

Азаронак спытаўся ў Рачылоўскага, ці не баіцца моладзь таго, пра што кажуць прыхільнікі перамен: што перажывуць цяперашні рэжым і давядзецца адказваць за свае дзеянні.

Рачкоўскі заўважыў, што, магчыма, ёсць такая моладзь, якая баіцца, але ён такіх людзей не ведае і можа сказаць у першую чаргу ад свайго імя і імя сваіх калег з Моладзевага парламента:

«Па-першае, няхай паспрабуюць да нас прыйсці, нешта яшчэ зрабіць для таго, каб нешта зрынуць, каб моладзь нашага ўраду паставіць на калені.

Па-другое, калі раптам нейкім чынам складуцца іх брудныя фантазіі і так атрымаецца, што моладзі давядзецца адказваць за дзеянні сённяшняй улады, то мы з задавальненнем адкажам. Мы не ўцячом.

Калі трэба, я скажу без лішняга пафасу, няхай гісторыя мяне рассудзіць, за свайго прэзідэнта я гатовы памерці, і мае людзі таксама. Тут нічога страшнага няма.

Як жыццё складзецца, так і будзе. Але мы добра разумеем, што зробім усё магчымае, каб у іх гэтага не атрымалася. Але калі гэта і здарыцца, мы да апошняй кроплі крыві будзем стаяць за сваю краіну і дакладна жывымі яны нас не возьмуць».

Чытайце яшчэ:

Лукашысты патрабуюць чыстак і рэпрэсій на гістфаках у ВНУ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?