Стывен Кінг. Фота: AP Photo / Patrick Semansky, File

Стывен Кінг. Фота: AP Photo / Patrick Semansky, File

Студэнтка ташкенцкага філіяла маскоўскага ВГІКа (Дзяржаўны ўніверсітэт кінематаграфіі) Гульнара Іванова зняла фільм паводле апавядання Стывена Кінга «Чалавек, які не паціскаў рук», купіўшы аўтарскія правы ў самога Кінга ўсяго за адзін даляр.

Дзяўчына нядаўна распавяла каналу RTVI, што ўдзельнічала ў праграме Dollar Baby, у рамках якой Стывен Кінг дае магчымасць рэжысёрам-пачаткоўцам з усяго свету выкарыстоўваць яго творы. Схема ўдзелу вельмі простая: чалавек падае заяўку, дзе апісвае сваю ідэю і бачанне таго, якім павінен быць сцэнар для фільма, а потым, калі арганізатарам спадабаецца, яны звязваюцца з удзельнікам.

Сам фільм па матывах гэтага апавядання Кінга атрымаў назву «Дотык».

«Гульнара Іванова была адной з тых, хто выйграў гэты конкурс. Яна падпісала кантракт з пісьменнікам і выкупіла правы на экранізацыю апавядання «Чалавек, які не паціскаў рук» усяго за адзін даляр. Дзяўчына зняла па матывах аповеду фільм «Дотык». Ён атрымаўся ў жанры хорар і ўжо стаў пераможцам на кінафестывалі ў Малайзіі Nitiin International Film Festival у катэгорыі «Найлепшы трылер», а таксама быў адзначаны дыпломам Student World Impact Film Festival», — распавядае RTVI.

Новы фільм пакуль што нельга паглядзець у інтэрнэце, але, па словах маладой рэжысёркі, яна абавязкова паведаміць у сваіх сацсетках, калі яго можна будзе паглядзець.

Апавяданне «Чалавек, які не паціскаў рук» выйшла ў 1985 годзе ў зборніку Стывена Кінга «Каманда шкілетаў». У сюжэце гаворыцца аб праклятым чалавеку, які адным дотыкам можа забіваць усё жывое.

Чытайце таксама:

Кніга Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» трапіла ў шорт-ліст міжнароднай прэміі

Нейрабіёлагі аднавілі песню Pink Floyd па запісаных мазгавых хвалях слухачоў

Спілберг здыме міні-серыял пра Напалеона па сцэнарыі Стэнлі Кубрыка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?