Падчас запуску станцыі з касмадрома Усходні. Фота: Roscosmos State Space Corporation via AP, File

Падчас запуску станцыі з касмадрома Усходні. Фота: Roscosmos State Space Corporation via AP, File

«У адпаведнасці з праграмай палёту ў 14:10 быў выдадзены імпульс для пераходу станцыі на перадпасадачную арбіту. У час выканання аперацыі на борце аўтаматычнай станцыі адбылася няштатная сітуацыя, якая не дазволіла выканаць манеўр з зададзенымі параметрамі», — паведаміла прэс-служба Раскосмаса.

Пазней Раскосмас прызнаў: «Рэалізаваныя 19 і 20 жніўня мерапрыемствы па пошуку апарата і ўваходжанні з ім у сувязь вынікаў не далі. Па выніках папярэдняга аналізу, у сувязі з адхіленнем фактычных параметраў імпульсу ад разліковых, апарат перайшоў на неразлічаную арбіту і спыніў сваё існаванне ў выніку сутыкнення з паверхняй Месяца», — гаворыцца ў паведамленні ад 20 жніўня.

Станцыя «Луна-25» павінна была сесці ў раёне паўднёвага полюса Месяца, на поўнач ад кратара Багуслаўскі 21 жніўня. У выпадку поспеху апарат мусіў прапрацаваць на спадарожніку Зямлі адзін год. Асноўнымі задачамі місіі вызначаліся адпрацоўка тэхналогій мяккай пасадкі, даследаванне ўнутранай будовы і разведка рэсурсаў, у тым ліку вады.

Ракета-носьбіт «Саюз-2.1б» з месяцовай станцыяй «Луна-25» стартавала з касмадрома Усходні ў Амурскай вобласці ноччу 11 жніўня. Праз пяць дзён яна выйшла на арбіту штучнага спадарожніка Месяца.

Аўтаматычная станцыя «Луна-25» — першая ў сучаснай гісторыі Расіі месяцовая місія. Папярэдняя станцыя «Луна-24» была запушчаная ў 1976 годзе Савецкім Саюзам і даставіла на Зямлю 170 г месяцовага грунту. 

Чытайце таксама:

Юрый Лаза заявіў, што космасу не існуе

Стала вядома прозвішча беларускі, якую неўзабаве запусцяць у космас

Навукоўцы рыхтуюцца да запуску спадарожніка з дрэва. Дакладней, драўлянага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?