У штаце Аёва са школьных бібліятэк прыбяруць 19 кніг, якія нібыта ўтрымліваюць «апісанне палавога акта». Гэта звязана з набыццём моцы новага закона ў штаце. Сярод забароненых аказаліся такія кнігі, як «Лавец паветраных змеяў» Халеда Хасэйні, «Апавяданне служанкі» Маргарэт Этвуд і «Я ведаю, чаму птушка ў клетцы спявае» Маі Энджэлау. Але адметна іншае: прыбраць менавіта гэтыя кнігі параіў ChatGPT.

Рэч у тым, што праверыць усю калекцыю кніг у бібліятэках да пачатку навучальнага года чыноўнікі палічылі нерэальным. Таму яны ўводзілі назвы кніг у чат-бот і пыталіся ў нейрасеткі, ці сустракаюцца ў тэксце інтымныя сцэны.

Але надзейнасць такога метаду пад пытаннем. Журналісты папрасілі ChatGPT зноў праверыць «забароненыя» 19 кніг. Чат-бот адказаў, што некаторыя з тых кніг усё ж не ўтрымліваюць інтымнага кантэксту. 

Зрэшты, чыноўнікі абяцалі пераглядзець сваё рашэнне, калі будуць паступаць скаргі.

Чытайце таксама:

Мабільная праграма ChatGPT цяпер даступная для Android

ChatGPT дапісаў «Гульню тронаў», чаго сам аўтар не змог зрабіць за 12 гадоў

ChatGPT значна атупеў. Меркавана, з-за размоў з людзьмі — даследаванне 

Штучны інтэлект едзе з глузду пасля навучання на даных, якія згенераваў сам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?